Беларуская Служба

Польская музыкантка Кася Цэрэквіцка выдае новы кампакт-дыск

11.02.2021 15:04
Прапануем вашай увазе разгляд адной з кампазіцый гэтага альбому.
Аўдыё
Kasia Cerekwicka
Kasia CerekwickaWojciech Kusiński/Polskie Radio

Сёння я хачу распавесці пра новы альбом вядомай польскай музыканткі Катажыны Цэрэквіцкай (Katarzyna Cerekwicka). Прамоўшн акцыя кампакт–дыску пачалася з выхаду новага сінгла, які прагучыць у перадачы. Па словах самой выканаўцы, гэты альбом, які называецца «Пад скурай», крыху адрознівацца ад ранейшай творчасці пясняркі. Кампазіцыі нельга назваць звычайнымі, просценькімі песнямі ў стылі поп-музыкі. Дыск – гэта сумяшчэнне розных музычных стыляў, якія найбольш любіць і цэніць выканаўца.

Некалькі слоў пра саму Касю. Яна нарадзілася ў паўночнай частцы Польшчы, а дакладней, на ўзбярэжжы Балтыйскага мора, у горадзе Кашаліне, у сакавіку 1980 г. У яе грунтоўная адукацыя ў галіне музыкі – закончыла музычную пачатковую школу і Музычную акадэмію на факультэце джазу і папулярнай музыкі. Атрымала тытул магістра мастацтва. Яшчэ ў ліцэі пераехала жыць у Варшаву і тут працягвала адукацыю. Вучылася, між іншым, у Варшаўскім універсітэце, вывучала грамадазнаўства.

Музычную кар’еру пачала яшчэ ў падлеткавым узросце, калі, маючы 17 гадоў, выйграла праграму «Шанец на поспех», спяваючы песню з рэпертуару Эвы Бэм. Выступала таксама на Фестывалі польскай песні ў Аполі, прымала ўдзел у праграме «Танец з зоркамі», у якой заняла 4-ае месца. Шмат разоў была намінаваная, а некалькі разоў выйграла конкурс «Хіт году» і «Музыкант году».

А ў нашым эфіры прагучыць песня з новага кампакт-дыску, якая называецца «Ніколі» (Nigdy).

 

Ja, czy widzisz że to nowa ja?

Gotowa by przy Tobie trwać

I trwać Na gorsze i złe

Choć życie nie rozpieszcza nas

Ponad wszystko mogę się wznieść

By śnić Nasz wspólny cel

Obiecuję że nigdy się nie poddam

I nigdy Cię nie oddam już

Z całych sił

Zatrzymam przy sobie

Przy sobie

Dzięki Tobie wiem

Czym prawdziwa miłość

Czym naprawdę miłość jest

Na pytanie znamy odpowiedź

Odpowiedź Ja, spójrz na mnie

To prawdziwa ja

Pomimo wielu moich wad

Ty wciąż,

Wciąż pragniesz mnie

Choć czasy nie sprzyjają nam

Dookoła szarzy się strach

A my wszystkiemu wbrew…

 

Я, ці ты бачыш, вось гэта новая я? Гатовая застацца з табою на доўга. І быць побач, нягледзячы на дабро і зло, хоць жыццё не распешчвае нас. Я магу ўзняцца над усё, каб сніць нашу агульную мэту.

Абяцаю, што я ніколі не паддамся і ніколі цябе не аддам. З усіх сілаў я затрымаю цябе пры сабе, дзякуючы табе я ведаю, што такое сапраўднае каханне, што такое каханне. На пытанне мы ведаем адказ.

Зірні на мяне. Гэта сапраўдная я. Нягледзячы на мае шматлікія хібы, ты ўсё яшчэ хочаш мяне. Хоць час не спрыяе нам, навокал шырыцца страх. А мы насуперак усяму. Абяцаю, што ніколі не паддамся.

 

Gotowa przy Tobie trwać – я гатовая быць пры табе, нягледзячы ні на што. Польскі дзеяслоў «trwać» азначае працягвацца, а ў дадзеным выпадку трэба перакласці хутчэй як «быць», заставацца, пры любых умовах і любых акалічнасцях.

Na gorsze i złe – гэтае словазлучэнне падобнае на папярэдняе – «trwać, быць пры табе». Тут крыху зменены папулярны фразеалагізм, які гучыць «na dobre i na złe», што азначае «быць разам, нягледзячы на выклікі лёсу, у хваробе і здароўі, на заўсёды». Ёсць нават польскі, вельмі папулярны серыял пра жыццё медыкаў, які так і называецца «Na dobre i na złe».

Ponad wszystko mogę się wznieść – я над усё магу ўзняцца. Палякі так часам кажуць «Jestem ponad wszystko, jestem ponad to» – што азначае «Я не звяртаю ўвагу на дробныя канфлікты ці людзей, якія імкнуцца зрабіць мне зло, я вышэй за гэта».

Pomimo wielu moich wad, to prawdziwa ja – нягледзячы на мае шматлікія заганы (хібы), гэта сапраўдная я. Wada – гэта дрэнная рыса характару або нейкая загана ў выглядзе чалавека, а супрацьлеглае паняцце – zaleta – азначае пазітыўную рысу характару або станоўчыя элементы знешняга выгляду.

Czasy nie sprzyjają nam – часы не спрыяюць нам, гэта значыць, вонкавыя ўмовы такія, што не даюць нам свабодна развівацца ды ісці наперад.

нг