Беларуская Служба

Архіў апошняга амбасадара Другой Польскай Рэспублікі ў Турцыі вернецца ў Польшчу

25.05.2021 12:19
Міхала Сакольніцкі быў блізкім паплечнікам маршала Юзэфа Пілсудскага. 
Прэзентацыя ў амбасадзе Польшчы ў Анкары з удзелам прэзідэнта Анджэя ДудыFoto: PAP/Leszek Szymański

Архіў апошняга амбасадара Другой Польскай Рэспублікі ў Турцыі Міхала Сакольніцкага вернецца ў Польшчу. Даваенны дыпламат быў блізкім паплечнікам маршала Юзэфа Пілсудскага. У набытыя калекцыі пасла Сакольніцкага ўваходзяць кнігі і прадметы побыту.

Памятныя рэчы дыпламата былі паказаныя сёння ў пасольстве Польшчы ў Анкары ў прысутнасці прэзідэнта Анджэя Дуды.

Амбасадар Якуб Кумач нагадаў гісторыю захавання архіва Міхала Сакольніцкага:

-На заданне ўраду Рэчы Паспалітай, каб ратаваць маёмасць амбасады ад захопу камуністычным рэжымам, ён захоўваў архіў ажно да сваёй смерці. Прадстаўленыя сёння рэчы – гэта нават не працэнт, гэта сотыя працэнту таго гіганцкага архіву, які, між іншым, утрымлівае гісторыю Польшчы з часоў Другой сусветнай вайны, але не толькі.

Калекцыя Сакольніцкага трапіць у Музей гісторыі Польшчы, які будуецца ў Варшаве. Да апошняга моманту польскі ўрад вёў перамовы з уладальнікам архіву, каб атрымаць яго. Рэчы дыпламата былі набытыя прыкладна за 200 тысяч долараў.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры

Польшча паспрабуе выкупіць дом Марыі Складоўскай-Кюры недалёка ад Парыжа

11.05.2021 08:38
«Гэта месца з'яўляецца часткай польскай гісторыі», – напісаў прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі ў Twitter.

У Нацыянальнай галерэі ў Лондане выстаўлена карціна Матэйкі

21.05.2021 18:52
Упершыню ў гэтай самай важнай брытанскай галерэі жывапісу дэманструецца праца польскага жывапісца.