Беларуская Служба

У Нацыянальнай галерэі ў Лондане выстаўлена карціна Матэйкі

21.05.2021 18:52
Упершыню ў гэтай самай важнай брытанскай галерэі жывапісу дэманструецца праца польскага жывапісца.
 .
«Астраном Капернік. Размова з Богам»fot. Muzeum Uniwersytetu Jagiellońskiego

З пятніцы ў Нацыянальнай галерэі ў Лондане працуе выстава, галоўным элементам якой з'яўляецца карціна «Астраном Капернік. Размова з Богам». Упершыню ў гэтай самай важнай брытанскай галерэі жывапісу дэманструецца праца польскага жывапісца.

-Выстава стала вынікам партнёрскіх адносін паміж Нацыянальнай галерэяй і Ягелонскім універсітэцкім музеем, якія перадалі гэтую выдатную карціну, Нацыянальным музеем у Кракаве, які пазычыў эскіз да карціны і аўтапартрэт Матейкі, і Польскім культурным інстытутам у Лондане. Усё гэта было б немагчыма без фінансавай падтрымкі праграмы «Незалежная» і Міністэрства культуры, – гаворыць дырэктар Інстытута польскай культуры ў Лондане Марта дэ Зуніга.

Карціна «Астраном Капернік. Размова з Богам» была напісана Матэйкам на святкаванне 400-годдзя з дня нараджэння Мікалая Каперніка. Выстава таксама ўключае копію самай важнай працы Каперніка «De revolutionibus orbium coelestium» 1543 года, якая штодня знаходзіцца ў Нацыянальным марскім музеі ў Грынвічы ў Лондане, астранамічныя інструменты з калекцый музею Ягелонскага універсітэта ў Кракаве, аўтапартрэт Матейкі.

Выстава будзе працаваць да 22 жніўня.

ав