Беларуская Служба

Некалькі дзясяткаў культурніцкіх мерапрыемстваў пройдуць у рамках Году Норвіда

26.05.2021 14:57
З нагоды 200-годдзя з дня нараджэння Сейм Рэспублікі Польшча абвясціў 2021 год Годам Цыпрыяна Каміля Норвіда.
..
Ц.К.Норвідкрыніца: gov.pl

Некалькі дзясяткаў культурніцкіх мерапрыемстваў пройдуць у рамках Году Цыпрыяна Каміля Норвіда.

138 гадоў таму, 23 мая 1883 г., памёр Цыпрыян Каміль Норвід – рознабаковы творчы чалавек, паэт, празаік, драматург, эсэіст, графік, скульптар, жывапісец і філосаф. У знак прызнання яго заслуг перад польскай культурай і з нагоды 200-годдзя з дня нараджэння Сейм Рэспублікі Польшча абвясціў 2021 год Годам Цыпрыяна Каміля Норвіда.
Установы, падпарадкаваныя Міністэрству культуры, нацыянальнай спадчыны і спорту, падрыхтавалі з гэтай нагоды некалькі дзясяткаў мерапрыемстваў, якія пройдуць у Польшчы і за мяжой.

Сярод шматлікіх выстаў, паказаў і спектакляў, адрасаваных розным узроставым групам, ёсць прэм'ера оперы «Ванда» на тэкст Цыпрыяна Норвіда, падрыхтаванай Польскім музычным таварыствам у супрацоўніцтве з Кракаўскай операй, Каралеўскім замкам на Вавелі і Другой праграмай Польскага радыё.

Нацыянальны інстытут культурнай спадчыны за мяжой POLONIKA правядзе кансервацыйныя работы, гэта званай магілы Норвіда на могілках польскай эміграцыі ў Манморансі пад Парыжам. Гэта таксама выстава «Норвід у малюнках» у Нацыянальным цэнтры культуры, гістарычныя прагулкі па Варшаве па слядах Норвіда, семінары для настаўнікаў «Мастакі вялікай эміграцыі».

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры

Архіў апошняга амбасадара Другой Польскай Рэспублікі ў Турцыі вернецца ў Польшчу

25.05.2021 12:19
Міхала Сакольніцкі быў блізкім паплечнікам маршала Юзэфа Пілсудскага.