Польшча паспрабуе выкупіць дом Марыі Складоўскай-Кюры ў Сен-Рэмі-ле-Шэўрэз недалёка ад Парыжа. «Я даручыў прадпрыняць намаганні па набыцці дома Марыі Складоўскай-Кюры недалёка ад Парыжа. Міністэрства замежных спраў знаходзіцца ў кантакце з пасольствам Польшчы ў Францыі. Гэта месца з'яўляецца часткай польскай гісторыі», – напісаў прэмʼер-міністр у Twitter.
У сваю чаргу еўрадэпутат Яцэк Сарыюш-Вольскі падкрэсліў, што ў доме павінен быць створаны музей, прысвечаны польскаму лаўрэату Нобелеўскай прэміі. «Польшча павінна купіць дом Марыі Складоўскай-Кюры недалёка ад Парыжа і стварыць там музей, прысвечаны Вялікай Польшчы. Наша асоба і гісторыя павінны мець свае фізічныя, бачныя знакі ў Еўропе, каб кампенсаваць скрадзенае ў выніку падзелаў, акупацыі і ўпушчэнняў», – напісаў еўрадэпутат у Twitter.
Дом быў выстаўлены на продаж за 790 тысяч еўра. Патрабуецца агульны рамонт. У інтэрʼерах захаваліся элементы арыгінальнага дэкору. Марыя Складоўска-Кюры і яе муж Пётр Кюры праводзілі канікулы і летнія выхадныя ў доме пад Парыжам у 1904-1906 гадах.
Польская хімік была двойчы ўганараваны Нобелеўскай прэміяй: у 1903 годзе ў галіне фізікі за даследаванні зʼяў радыеактыўнасці і ў 1911 годзе ў галіне хіміі за адкрыццё элементаў палоній і радый.
ав