Беларуская Служба

Культурныя мерапрыемствы ў Польшчы ў поўным разгары(ФОТА)

11.06.2021 13:11
Скульптуры жывёлы, выстава кветак, цудам выратаваны вобраз Герымскага – гэта, між іншым, можна цяпер паглядзець на выставах у Польшчы.
Аўдыё
  • Культурныя мерапрыемствы ў Польшчы ў поўным разгары.
   -   .
Прэзентацыя „Варшаўскай каралевы” - новага гатунку руж. PAP/Albert Zawada

Пасля адмены санітарна-эпідэмічных абмежаванняў установы культуры ў Польшчы вярнуліся да інтэнсіўнай працы. У сённяшняй рубрыцы «Запрашаем у Польшчу» прапануем агляд выставаў, якія ў бліжэйшым часе можна паглядзець не толькі ў Варшаве.

Кракадзіл, лось, малпа – скульптуры гэтай і іншай жывёлы можна паглядзець у парку Каралеўскага замка на Вавэлі ў Кракаве. Установа запрашае на манаграфічную выставу работ выдатнага польскага ілюстратара дзіцячай літаратуры і жывапісца Юзэфа Вільканя пад загалоўкам «Каралеўскі заапарк».«У калекцыі знаходзяцца таксама істоты, звязаныя з Кракавам», – папярэджвае дырэктар Каралеўскага замка на Вавэлі Анджэй Бэтлей(Andrzej Betlej):

- Я папярэджваю, ёсць таксама цмок, які можа быць, скажам так, «уведзены ў эксплуатацыю». Пры нагодзе я абвяргаю чуткі пра тое, што лось, які вітае наведвальнікаў выставы, гэта адзін з тых, якія надоечы бегалі па Кракаве. Гэта лось, аўтарства Юзэфа Вільканя – вельмі пазітыўны твор мастацтва, дарэчы, які і астатнія на выставе.

Скульптуры і графічныя творы Юзафа Вілканя можна ўбачыць таксама ў шляхоцкай сядзібе ў Стрышаве (Stryszów) і замку Пяскова Скала на тэрыторыі маляўнічага Ойцаўская нацыянальная парка ля Кракава.

„Каралеўская выставa кветак”, Аркады Кубіцкага ў Варшаве./ PAP/Albert Zawada „Каралеўская выставa кветак”, Аркады Кубіцкага ў Варшаве./ PAP/Albert Zawada

«Аркады Кубіцкага» ў Варшаве запрашаюць на свята адчуванняў, то бок «Каралеўскую выставу кветак». Лейтматывам выставы з’яўляецца біяразнастайнасць і ружы і паводле дырэктара Каралеўскага замка Войцеха Фалкоўскага(Wojciech Fałkowski) выстава, мае ўнікальны характар:

-Мы можам пераканацца, што свет руж, лугоў, прыгожых кветак, зёлак і твараў ідэальна папаўняе высокае мастацтва. Эмоцыі, якія выклікае згаданая выстава – выключны досвед для нас.

Варшаўская каралевa, Каралеўская выставa кветак, Аркады Кубіцкага ў Варшаве./ PAP/Albert Zawada Варшаўская каралевa, Каралеўская выставa кветак, Аркады Кубіцкага ў Варшаве./ PAP/Albert Zawada

Найважнейшым пунктам выставы з’яўляецца прэзентацыя «Варшаўскай каралевы» – новага гатунку руж, выведзенага спецыяльна для Каралеўскага замка ў Варшаве, кажа куратар выставы Моніка Дронг(Monika Drąg):

- Ейная арыгінальнасць заключаецца ў тым, што яна прэзентуецца ўпершыню. Ружа была выведзеная адмыслова на выставу кветак. Яна мае жамчужна-ружовы колер. Навязвае да фарфору з Каралеўскага замка. Апрача таго, яна неадназначная. Мы павінны добра прыглядзецца, каб зразумець ейную выключную прыгажосць.

Каб паглядзець выставу трэба спяшацца, паколькі яна будзе адкрытая яшчэ толькі да 13 чэрвеня.

Выстава „Памяць свету”. PAP/Paweł Supernak Выстава „Памяць свету”. PAP/Paweł Supernak

Таксама ў Варшаве можна паглядзець выставу пад адкрытым небам «Памяць Польшчы», якая размяшчаецца перад Галерэяй «Кардэгарда». Выстава расказвае пра новыя экспанаты, якія сёлета былі ўнесеныя ў польскі нацыянальны спіс Праграмы ЮНЕСКА «Памяць свету». Сярод іх калекцыя 93 арыгінальных сталёвых грампласцінак Польскага радыё з запісамі з верасня 1939 года. Гукавыя матэрыялы былі ўнесены ў спіс упершыню і маюць вялікую гістарычную каштоўнасць, падкрэслівае куратар выставы з Дзяржаўнага архіва Анна Крохмаль (Anna Krochmal):

- Грампласцінкі ўнікальныя па некалькіх прычынах, між іншым, у сувязі са зместам і гістарычным значэннем асоб, якіх мы можам пачуць. Перш за ўсё, гэта выступленні прэзідэнта Варшавы Стэфана Стажыньскага, а таксама паведамленні замежных карэспандэнтаў, якія знаходзіліся ў Варшаве ў гэтым трагічным часе.

Выстава будзе даступная ў Варшаве да 30 чэрвеня. Пазней можна будзе яе паглядзець таксама ў іншых гарадах Польшчы.

Выстава „Памяць свету”. PAP/Paweł Supernak Выстава „Памяць свету”. PAP/Paweł Supernak

У Галерэі мастацтва XIX стагоддзя ў Кракаве пачаўся спецыяльныя паказ вобраза «Зіма ў невялікім горадзе» Максіміліяна Герымскага, рэстаўрацыя якога завяршылася надоечы. Вобраз, які лічыўся знішчаным падчас Другой сусветнай вайны, чатыры гады таму знайшлі паліцыянты пры супрацоўніцтве з Дэпартаментам ваенных страт Міністэрства культуры і Нацыянальным музеем. З таго часу над моцна пашкоджаным творам мастацтва працавалі кансерватары Нацыянальнага музея ў Кракаве, нагадаў дырэктар музея Анджэй Шчэрскі(Andrzej Szczerski):

- Вобраз быў знойдзены ў вельмі дрэнным стане. Часткова ён патрабаваў рэканструкцыі. Дзякуючы таму, што ў нас ёсць выдатныя даваенныя здымкі карціны і мы добра ведаем тэхнікі і колеры, якія выкарыстоўваў Герымскі, то мы маглі правесці яго рэканструкцыю і кансервацыю. Тое, што мы зараз можам пабачыць, гэта як арыгінальны твор Герымскага, так і праца нашых кансерватараў. Гэта таксама доказ майстэрства польскіх кансерватараў.

Сужэнства з Кракава знайшло карціну падчас прыбірання кватэры сваячкі. Хоць на вобразе была змешчаная інфармацыя, што яго трэба вярнуць у музей, то яны вырашылі не рабіць гэтага. Праз некалькі гадоў, калі пара вырашыла развесціся і тады муж паведаміў супрацоўнікам музея пра карціну.

У Варшаве на плошчы кс. Яна Твардоўскага ў Старым горадзе можна паглядзець выставу пад адкрытым небам пад загалоўкам «Мяцежныя 2.0. Жанчыны ў апазіцыі 1980-х гадоў». Выставу падрыхтаваў Домам сустрэч з гісторыяй, гэта працяг леташняй выставы « Мяцежныя 1976-1989». Куратар выставы Агнешка Гжыбэк(Agnieszka Grzybek) кажа, што экспазіцыя паказвае, як жанчыны дзейнічалі ў апазіцыі:

- Выстава мае панарамны характар, то бок мы не засяроджваемся на канкрэтных гераінях, хоць навязваем для многіх прозвішчах. Мы паказваем розныя аспекты апазіцыйнага заангажавання жанчынаў. Мы паказваем таксама, што рух «Салідарнасць» – гэта не толькі Варшава, Гданьск ці Вроцлаў, але і іншыя гарады, як Ломжа, Валбжых, Ольштын і гарады Сілезіі.

На выставе можна паглядзець, між іншым, фатаграфіі жанчын падчас галадоўкі ў 1981 годзе, інтэрнаваных жанчын, жанчын-заснавальнікаў «Салідарнасці» альбо адвакатак, якія абаранялі апазіцыю, за што былі зняволены і пазбаўленыя права займацца сваёй прафесіяй.

Усё гэта і больш можна паглядзець цяпер на выставах у Польшчы.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу