Беларуская Служба

Важнейшыя словы кардынала Вышыньскага прадстаўлены на варшаўскай выставе

28.07.2021 09:17
На плошчы ксяндза Яна Твардоўскага на Кракаўскім Прадмесці ў Варшаве працуе выстава «Час – гэта каханне», прысвечаная кардыналу Стэфану Вышыньскаму.
Выстава «Час – гэта каханне»фота: Міністэрства культуры Польшчы

 Важнейшыя словы прымаса тысячагоддзя з чарговых дзесяцігоддзяў яго жыцця прадстаўлены ў сучаснай графічнай форме і на фотаздымках.
Намеснік дырэктара Музея Яна Паўла ІІ і кардынала Стэфана Вышыньскага Гжэгаж Поляк, спасылаючыся на назву выставы «Час – гэта любоў», падкрэслівае, што любоў была праграмай усіх дзеянняў і навучання Прымаса:

-Яго словы аб тым, што любоў звязаная са справядлівасць, стала актуальныя. Свае словы пра любоў ён адрасоўваў не толькі хрысціянам, але ўсім людзям, у прыватнасці дзяржаўным уладам. Ён казаў, што краінай нельга кіраваць загадамі, але любоўю і справядлівасцю. Гэтае яго навучанне актуальнае ўвесь час.

Выстава, падрыхтаваная камандай Музея Яна Паўла ІІ і прымаса Вышыньскага, будзе экспанавацца да 16 жніўня.

Выстава праходзіць пад ганаровым патранажам міністра культуры, нацыянальнай спадчыны і спорту Пятра Глінскага.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры

У Каралеўскім замку ў Варшаве выступіць легендарны «Вольны хор»

28.07.2021 12:32
«Вольны хор» – гэта не толькі музычная з'ява, але і сацыялагічная.