Беларуская Служба

У Каралеўскім замку ў Варшаве выступіць легендарны «Вольны хор»

28.07.2021 12:32
«Вольны хор» – гэта не толькі музычная з'ява, але і сацыялагічная. 
Аўдыё
  • У Каралеўскім замку ў Варшаве выступіць легендарны «Вольны хор»
Плакат канцэртусац.сеткі

Ужо заўтра ў Каралеўскім замку ў Варшаве выступіць легендарны «Вольны хор». Ён ужо выступаў у Берліне, Уроцлаве, Познані. Варшаўскі канцэрт прысвечаны Марыі Калеснікавай, пачатак а 18.30 у садах Каралеўскага замка.

«Вольны хор» – гэта не толькі музычная з'ява, але і сацыялагічная. Ён зʼяўляецца вынікам пратэстаў у Беларусі, а яго выступленні забароненыя беларускімі ўладамі. Удзельнікаў хору арыштоўвалі і катавалі, каралі пазбаўленнем волі і штрафамі, таму рэпетыцыі праводзяцца ў поўнай змове, а на канцэртах артысты носяць маскі.

Восенню «Вольны хор» прэзентаваў альбом «Годныя песні», у які ўвайшлі песні і гімны беларускіх аўтараў. Калектыў прысвяціў свой альбом Раману Бандарэнку і ўсім беларусам, якія змагаюцца за сваю свабоду.

У альбом «Годныя песні» былі адмыслова адабраны творы, якія абуджаюць патрыятычныя пачуцці, нагадваюць нам хто мы і адкуль. Некаторыя тэксты з песень альбома былі забаронены ў розныя часы, а аўтары расстраляны. Праект «Годныя песні» – гэта адраджэнне беларускай культуры, вяртанне да сапраўдных каштоўнасцяў.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры

Сёння пачынаецца новы беларускі Фестываль Абуджаных «Тутака»

06.08.2021 15:20
 Гэта наўпроставы нашчадак легендарнага «Басовішча».