Беларуская Служба

Сёння пачынаецца новы беларускі Фестываль Абуджаных «Тутака»

06.08.2021 15:20
 Гэта наўпроставы нашчадак легендарнага «Басовішча».
.
.Фестываль Абуджаных «Тутака»

6 жніўня ў Польшчы стартуе новы беларускі фестываль – Фестываль Абуджаных «Тутака». Гэта наўпроставы нашчадак легендарнага «Басовішча». Арганізатары хочуць прыгадаць дух свабоды, які панаваў на паляне Барык побач з Гарадком на польска-беларускім памежжы.

30 гадоў таму «Басы», сярод іншага, абудзілі беларусаў Падляшша, каб яны маглі з гонарам гаварыць пра сваю ідэнтычнасць і выказваць яе праз сучасную музыку і белы-чырвона-белыя колеры свабоднай Беларусі. У 2020 годзе беларусы Беларусі і дыяспары таксама масава абудзіліся, і бел-чырвона-белы сцяг стаў сімвалам абуджанай, непахіснай і творчай нацыі.

Фестываль стане нагодай адзначыць і ўшанаваць памяць гадавіны выбуху беларускай грамадскай рэвалюцыі, падчас якой рукі злачыннага рэжыму шмат разоў былі заплямленыя беларускай крывёй. Але з іншага боку, гэта будзе і гадавіна будавання вялікай нацыі.

Фестываль «Tutaka» – гэта не толькі музыка. У дадатак да музыкаў беларускай рэвалюцыі будзе паказана беларуская культура і мастацтва ў поўнай разнастайнасці.

Па дамове з Беларускай Радай Культуры фестываль стане «grande finale/postscriptum» Тыдня беларускай культуры.

Арганізатары стварылі магчымасць удзельнічаць у фестывалі анлайн. У ютуб-канале фестывалю будзе весціся трансляцыя канцэртаў і дыскусійных сустрэч.

ав