У пятніцу, 17 верасня, пачнецца фестываль «Два тэатры». ХХ Фестываль тэатра Польскага радыё і Тэатра польскага тэлебачання ў гэтым годзе ўпершыню пройдзе ў Замосці і завершыцца 20 верасня. «Апроч прэзентацый радыёспектакляў і тэлеперадач, арганізатары запланавалі шэраг спадарожных мерапрыемстваў», – абвяшчае дырэктар Тэатра Польскага радыё Януш Кукула:
-Мы будзем на рынку чытаць творы Тадэвуша Ружэвіча, Станіслава Лема, Кшыштафа Каміля Бачыньскага, Цыпрыяна Каміля Норвіда. Чытаць будуць знакамітыя акторы. Канцэрты Наталлі Сікоры і трыа Марціна Васілеўскага – таксама ў гарадской прасторы.
Фестываль «Два тэатры» вяртаецца пасля двухгадовага перапынку, выкліканага пандэміяй. З самага пачатку, з 2001 году, ён разглядаецца як агляд і падвядзенне вынікаў працы двух вялікіх тэатраў – Польскага тэлебачання і Польскага радыё, якія прапагандуюць аўтараў, актораў і рэжысёраў.
Адметнай рысай фестывалю з'яўляецца яго ўсеагульная даступнасць – уваход на конкурсныя паказы і ўсе спадарожныя імпрэзы бясплатны.
ав