Беларуская Служба

На тры тыдні Варшава стала сталіцай сусветнага піянізму

08.10.2021 13:10
Закончыўся першы этап XVIII Міжнароднага конкурсу піяністаў імя Фрыдэрыка Шапена.
Аўдыё
  • XVIII Міжнародны конкурсу піяністаў імя Фрыдэрыка Шапена.
XVIII      .
XVIII Міжнародны конкурсу піяністаў імя Фрыдэрыка Шапена.PAP/Leszek Szymański

Закончыўся першы этап XVIII Міжнароднага конкурсу піяністаў імя Фрыдэрыка Шапена. Рашэннем журы ў другі этап прайшлі 45 удзельнікаў з 14 краін, у тым ліку 9 палякаў.

Рашэнне журы было абвешчанае ў чацвер позна ўвечары ў Нацыянальнай філармоніі ў Варшаве. Старшыня журы Катажына Папова-Зыдрань(Katarzyna Popowa-Zydroń) падкрэсліла, што ўзровень конкурсу вельмі высокі:

- Журы мела сапраўды шмат працы. Мы былі прымушаны прымаць складаныя рашэнні, тым больш, што ўзровень конкурсу быў вельмі высокі. Факт, што з-за пандэміі конкурс быў адтэрмінаваны, бо на самой справе ад папярэдняга мінула 6, а не 5 гадоў, прычыніўся да таго, што кандыдаты паказалі выключны ўзровень майстэрства.

Нагадваем, XVIII Міжнародны конкурсу піяністаў імя Фрыдэрыка Шапена пачаўся 2 кастрычніка ў Варшаўскай філармоніі канцэртам лаўрэатаў папярэдніх конкурсаў. Першы этап конкурсу праходзіў 3-7 кастрычніка. У ім прынялі ўдзел 87 піяністаў з 18 краін, у тым ліку 16 палякаў. Гэта былі асобы, вылучаныя падчас адбору, які адбыўся ўлетку.

Нагадваем, пасля закрыцця прыёму заявак на ўдзел у конкурсе, то бок на пачатку снежня 2019 года, арганізатары паведамілі пра іх рэкордную колькасць. Гаворка ішла пра больш чым 500 піяністаў з 53 краін (у тым ліку Кітая – больш за 100, Японіі – больш за 90 і Польшчы – больш за 60). Канчаткова да ўдзелу ва ўступным адборы, які адбыўся ў ліпені бягучага года, быў дапушчаны 151 піяніст з 29 краін свету.

Катажына Папова-Зыдрань нагадала, што ўжо на гэтым этапе ўзровень выканаўцаў быў вельмі высокі:

-Было сапраўды шмат вельмі выдатных піяністаў, таму мы вырашылі, замест 80 кандыдатаў узяць дадатковых сем чалавек, то бок усяго 87 музыкаў. Так сітуацыя выглядала ў ліпені і спадзяюся, што не горш будзе зараз, у кастрычніку. Дарэчы, я ўжо год таму прагназавала, што польскія прадстаўнікі на конкурсе будуць складаць моцную і цікавую групу. Я трымаю за іх кулачкі.

Канчаткова ў першы этап прайшлі, як мы ўжо казалі, 87 піяністаў, у тым ліку 19 палякаў. На другім этапе піяністы павінны выступіць з 30-40-хвілінным канцэртам. Сярод прэзентаваных твораў абавязкова павінны быць вальс і паланэз, кажа прэс-сакратар конкурсу Аляксандр Ляскоўскі (Aleksander Laskowski):

- Другі этап – гэта шырэйшы рэпертуар – балада, вальс, скерца, паланэз. Зразумела кожны з піяністаў самастойна вырашае пра кшталт рэпертуару, а гэта таксама важна, паколькі паказвае яго месца на музычнай сцэне. Рэпертуар – гэта форма мастацкага выказвання піяністаў.

Другі этап конкурсу будзе працягвацца з 9 да 12 кастрычніка.

Увесь Міжнародны піяністычны конкурс імя Фрыдэрыка Шапена транслюе Другая праграма грамадскага Польскага радыё, якая з’яўляецца суарганізатарам мерапрыемства, нагадаў музычны кіраўнік прайграмы Анджэй Сулек(Andrzej Sułek):

- Можна сказаць, што на час конкурсу Другая праграма пераязджае ў Нацыянальную філармонію ў Варшаве. Мы пачалі інаўгурацыйным канцэртам у суботу, 2 кастрычніка. Трансляваць будзем усе слуханні – як раніцай, так і пасля поўдня. Кожную сесію слуханняў будуць суправаджаць каментары. Апрача таго рэтрансляцыі можна будзе паслухаць з 1.00 ноччы да 7.00 раніцы.

Спецыяльныя перадачы, прысвечаныя конкурсу, падрыхтавалі ўсе праграмы Польскага радыё. Радыёстанцыя падрыхтавала таксама спецыяльны мультымедыйны сайт.

Больш за тое, упершыню ў гісторыі конкурс вяшчаецца ў тэхналогіі 4K і тэхналогіі віртуальнай рэальнасці (VR). Трансляцыя будзе ажыццяўляцца са сцэны: з пункту гледжання піяніста і гледачоў. Апрача таго, жыхары васьмі гарадоў: Нью-Ёрка, Лондана, Парыжа, Будапешта, Масквы, Іерусаліма, Сеула і Токіа таксама змогуць назіраць за конкурсам у спецыяльна ўладкаваных зонах слухачоў.

Міжнародны конкурс піяністаў імя Фрыдэрыка Шапена – адзін з найстарэйшых і самых прэстыжных музычных конкурсаў у свеце. Яго ініцыятарам быў выдатны польскі піяніст, педагог і кампазітар – Ежы Жураўлеў. Мерапрыемства праходзіць кожныя 5 гадоў.

Па традыцыі ўдзельнікі выконваюць па памяці выключна творы Шапена. Яны могуць выбраць фартэпіяна, на якім будуць граць падчас конкурсу. Сёлета да выбары было пяць інструментаў такіх марак, як Fazioli, Kawai, Yamaha і Steinway. Рашучая большасць выбрала фартэпіяна Steinway – 64 чалавекі. Сам конкурс быў падзелены на тры этапы, фінал і канцэрт пераможцаў. Пераможца конкурсу будзе абвешчаны 20 кастрычніка.

Бюджэт мерапрыемства складае больш за 4 мільёны 405 тысяч еўра. Пераможца атрымае залаты медаль і прыз у памеры 40 тысяч еўра. Грамадскае Польскае радыё фінансавала спецыяльны прыз за лепшае выкананне мазурка. Гэтая ўзнагарода ўручаецца грамадскай радыёстанцыяй ад пачатку гісторыі конкурса, які ўпершыню адбыўся ў 1927 годзе.

Ёсць таксама спецыяльныя прызы, як, напрыклад, запрашэннямі да ўдзелу ў канцэртах.

IAR/аз