Беларуская Служба

Шэсць палякаў выйшлі ў трэці этап 18-га Міжнароднага конкурсу імя Шапэна

13.10.2021 09:07
Гэта адзін з самых прэстыжных музычных конкурсаў у свеце.
.
.pixabay.com/CC0

Журы кваліфікавала 23 удзельнікаў з 11 краін на наступны этап конкурсу.

У чарговы раз піяністы даказалі высокі ўзровень сёлетняга конкурсу, сказала старшыня журы Катажына Папова-Зыдронь:

-Я цалкам перакананая, што ўся гэтая група, якая апошнія чатыры дні радавала нас сваім вельмі цікавым выкананнем, будзе далей ісці ў гэтым напрамку. Лічу, што самым важным з’яўляецца энтузіязм і любоў да музыкі. І гэтага я жадаю ўсім удзельнікам, якія яшчэ зайграюць на конкурсе, і тым, хто будзе граць у іншым месцы.

У трэцім этапе зайграюць наступныя палякі: Пётр Аляксевіч, Матэвуш Кшыжоўскі, Якуб Кушлік, Шыман Нерынг, Каміль Пачолец і Анджэй Вярчынскі. Акрамя таго, у наступным туры можна будзе пачуць пяць піяністаў з Японіі, тры з Італіі, два з Канады, а таксама прадстаўнікоў Расіі і Паўднёвай Карэі.

На трэцім этапе перад піяністамі стаіць задача выканання прыкладна 50-хвіліннага канцэрта, у тым ліку адной з дзвюх санат ці поўны цыкл прэлюдый, а таксама поўны опус мазуркаў.

Імёны фіналістаў будуць абвешчаныя ў суботу (16 кастрычніка), а пераможца Конкурсу – 20 кастрычніка. Ён атрымае залаты медаль і прыз у памеры 40 тысяч еўра.

Польскае радыё фінансавала спецыяльны прыз за лепшае выкананне мазурак. Гэтая ўзнагарода была прысуджана грамадскім вяшчальнікам з першага конкурсу – у 1927 годзе.

Увесь конкурс транслюе Другі канал Польскага радыё – суарганізатар мерапрыемства.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры

На тры тыдні Варшава стала сталіцай сусветнага піянізму

08.10.2021 13:10
Закончыўся першы этап XVIII Міжнароднага конкурсу піяністаў імя Фрыдэрыка Шапена.