Беларуская Служба

Вяржхоўская пячора – адна з самых доўгіх пячор на Кракаўска-Чэнстахоўскім узвышшы(ФОТА)

17.12.2021 17:01
Гэта адна з першых пячор у Еўропе, яна была прыстасавана для турыстычнага руху.
Аўдыё
  • Гэта адна з першых пячор у Еўропе, яна была прыстасавана для турыстычнага руху.
Вяржхоўская пячора Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Сёння я запрашаю ў Вяжхоўскую (горную) пячору (Jaskinia Wierzchowska Górna) ў Малапольшчы. У прыватнасці пячора размяшчаецца на схіле маляўнічай Даліны Ключводы(Dolina Kluczwody) ў вёсцы Вяржхове (Wierzchowie) ля Кракава. Гэта другая па даўжыні пячора на Кракаўска-Чэнстахоўскім узвышшы. Побач знаходзіцца пячора Вяжхоўская ніжняя (Jaskinia Wierzchowska Dolna), якую інакш называюць таксама Пячорай мамантаў і Дзікая пячора.

Пячорa, Далінa Ключводы. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Пячорa, Далінa Ключводы. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Вяржхоўская пячора ўзнікла ў верхнеюрскіх вапняках і з'яўляецца прыкладам падземнай карставай формы. Яна мае складаную сістэму калідораў і камер, а таксама накіраваныя на паўночны захад тры ўваходы. Гэта адна з найбуйнейшых пячораў у рэгіёне.

Вяржхоўская пячора. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Вяржхоўская пячора. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Агульная працягласць ейных калідораў складае каля тысячы метраў. Тэмпература паветра ўнутры вагаецца 7-8 °C, а вільготнасць прыблізна 90– 98%. Таму варта памятаць пра цёплую вопратку і адпаведны абутак, паколькі там бывае мокра, а часам і слізка.

Вяржхоўская пячора. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Вяржхоўская пячора. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Вяржхоўская пячора выклікала цікавасць навукоўцаў яшчэ ў XIX стагоддзі, а праведзеныя тут даследаванні пацвердзілі існаванне ў гэтым рэгіёне інтэнсіўнага засялення яшчэ ў эпоху неаліту, то бок каля 7 тысяч гадоў таму. Археолагі знайшлі ў пячоры фрагменты посуду і прылад працы, сляды вогнішчаў, а таксама косткі пячорных мядзведзяў, гіен і іншай жывёлы, якая пражывала тут у ледніковым перыядзе.

Вяржхоўская пячора. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Вяржхоўская пячора. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У ХІХ стагоддзі ў рэгіёне інтэнсіўна развіваўся турызм. У непадалёкі курортны гарадок Ойцаў прыязджалі пацыенты, якія з ахвотай наведвалі навакольныя пячоры, у тым ліку Вяжхоўскую – тады адну з першых у Еўропе, прыстасаваных для турыстычнага руху: уваходы ў пячору былі забяспечаныя драўляным частаколам, усярэдзіне на турыстаў чакалі гіды і кітайскія ліхтары, якія асвятлялі інтэр’ер.

Вяржхоўская пячора. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Вяржхоўская пячора. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Сёння Вяжхоўская пячора зʼяўляецца самай доўгай пячорай, прыстасаванай да руху турыстаў у Польшчы. Сцежкі тут бяспечныя і прафесійна асветленыя. У некаторыя «пакоі» прыходзіцца спускаюцца па лесвіцы з парэнчамі. Калідоры могуць быць вузкімі, але з дзіцём на руках прайсці можна. Наведаць пячору можна толькі з гідам.

Вяржхоўская пячора. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Вяржхоўская пячора. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Даўжыня турыстычнай сцежкі складае каля 700 метраў, а час наведвання – каля 50 хвілін. Білеты і памятныя сувеніры можна набыць у касе ля ўваходу ў пячору. У пячоры пражываюць кажаны (некалькі відаў), а таксама павукі, у тым ліку адзін з найбольш атрутных у Польшчы Meta menardi.

Вяржхоўская пячора. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Вяржхоўская пячора. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Акрамя розных формаў хемагенных адкладаў, характэрных карставым пяшчорам, у Вяжхоўскай пячоры нас чакае багатая экспазіцыя закамянеласцяў і костак дагістарычнай жывёлы.

Вяржхоўская пячора атрымала статус помніка прыроды Юрскага ландшафтнага парку «Падкракаўскія далінкі» і зʼяўляецца адным з найважнейшых аб’ектаў турыстычнай трасы пад назвай «Юрскае кальцо».

Вяржхоўская пячора. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Вяржхоўская пячора. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Прасцей за ўсё дабрацца да пячоры можна па дарозе № 94 Кракаў-Олькуш. Накіроўваючыся з Кракава ў бок Олькуша трэба павярнуць налева ў вёсцы Белы Касцёл. Пячора размяшчаецца, прыкладна ў 1 кіламетр ад гэтай трасы. Указальнікі завядуць нас да паркоўкі ў вёсцы Вяржхове, ад якой да пячоры трэба прайсці маляўнічай і зручнай асфальтавай дарогай яшчэ каля 800 метраў.

Вяржхоўская пячора. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Вяржхоўская пячора. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Вялікай перавагай Вяжхоўскай пячоры зʼяўляецца яе адносна невялікая папулярнасць сярод турыстаў, паколькі яна размешчаная крыху побач Ойцаўскага нацыянальнага парку – гэта адзін з дадатковых козыраў пячоры. Нават у выходныя і святочныя дні тут няма натоўпу і чэргаў, таму наведванне аб’екта адбываецца ў невялікіх, камфортных групах.

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу