Беларуская Служба

Ад буйных баляў да канцэртаў – спосаб святкавання Навагодняй ночы рашуча памяняўся

31.12.2021 16:12
У міжваенным перыядзе найбольш папулярным месцам, дзе адбываліся навагоднія балі быў рэстаран «Адрыя».
Аўдыё
  • Ад буйных баляў да канцэртаў – спосаб святкавання Навагодняй ночы рашуча памяняўся.
     , 1934 .
Польскія мастакі на балю ў «Адрыі», 1934 год.Autorstwa Koncern Ilustrowany Kurier Codzienny - Archiwum Ilustracji - Narodowe Archiwum Cyfrowe, https://audiovis.nac.gov.pl/obraz/126811, Sygnatura: 1-P-2500-1., Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=108488232

У Польшчы апошні дзень перад Новым годам называюць Сільвестрам (Sylwester). У гэты дзень людзі па ўсім свеце сустракаюцца на ўрачыстых балях і неафіцыйных вечарынах, каб сустракаць Новы год падчас супольнай забавы. Традыцыя святкавання пярэдадня новага года датуецца старажытнасцю і часта параўноўваецца да грэчаскіх дыянісіяў.

Ёсць некалькі легендаў пра Навагоднюю ноч. Адна з іх звязаная са старажытным міфам пра дракона. Паводле яе, прарочыца Сівіла прадказала канец свету на 1000 год нашай эры, нагадала Малгажата Аляшкевіч(Małgorzata Oleszkiewicz) з Этнаграфічнага музея ў Кракаве:

- Гучнае святкаванне Навагодняй ночы на вуліцах гарадоў звязанае з 1000 годам, калі меў адбыцца канец свету, а паколькі не адбыўся, то апоўначы людзі ў Заходняй Еўропе выйшлі святкаваць гэта на вуліцы сваіх гарадоў.

Менавіта ў тую ноч Папа рымскі Сільвестр ІІ даў сваё першае бласлаўленне «Urbi et Orbi» і такім чынам 31 снежня стаў днём св. Сільвестра.
У сваю чаргу назва «Новы год» паходзіць з канца XVIII стагоддзя, але ў Польшчы навагодняя традыцыя з’явілася толькі ў ХІХ стагоддзі і прыйшла з Заходняй Еўропы.

Напачатку Навагодняя ноч у Польшчы была часткай усяго перыяду святкавання Каляд – адным са Шчодрых вечароў. Можна сказаць, што гэта было пярэдадне новага года або паўтор перадкаляднай ночы. Гэта быў момант пераходу са старога ў новае і таму ён выклікаў пэўныя боязі.

Ладзіліся вечарыны, падчас якіх дамінавалі ўспаміны і варажба. У тым ліку варажылі і на бурбалках шампанскага. Неадемным элементам Навагодняй ночы быў традыцыйны шум, кажа Малгажата Аляшкевіч:

- З аднаго боку шум павінен адпудзіць зло, звязанае з пераломным момантам, а з другога – разбурыць зімовую цішыню і ступар. Таму таксама цяпер Навагодняя ноч звязаная з забавай, музыкай, феерверкамі і піратэхнікай.

Першапачаткова Навагоднюю ноч адзначалі толькі багацейшыя слаі грамадства. Арыстакратыя сустракала Новы год тостам, шляхта палявала, страляла бізунамі на ўдачу, бяседавала.

- У польскай вёсцы першыя тыповыя навагоднія гульні адбыліся ў міжваенным перыядзе ў Сілезіі, а яшчэ пазней у паўднёвай Польшчы і Малапольшчы. У гарадах было па-рознаму. У другой палове ХІХ стагоддзя ў Кракаве, як пісала Марыя Эстрэйхероўна, навагоднюю ноч праводзілі дома, без гульняў, разыходзіліся да поўначы. Балі і тэатральныя сустрэчы пачалі распаўсюджвацца ў канцы ХІХ стагоддзя. Аднак, перш за ўсё, яны адбываліся ў Новы год. Ноч перад не была настолькі важнай. Важнейшым было добра пачаць новы год.

Тады вельмі папулярнымі былі, напрыклад, сустрэчы ў тэатры. Пра тое, як у XІX-XX стагоддзях людзі апраналіся на навагоднія балі, расказвае гісторык моды Януш Наневіч (Janusz Noniewicz):

- Культура балю, гэта значыць такой фармальнай, сур’ёзнай, урачыстай танцавальнай імпрэзы паходзіла з прыдворнай традыцыі. З гэтым быў звязаны ўрачысты ўбор. Гэта быў альбо прыдворны ўбор, альбо адзенне, якое яго нагадвала.

Як падкрэсліла сцэнограф Зоф’я дэ Інэс(Zofia de Ines), да вайны строй на навагодні баль вызначаўся этыкетам:

– У мяне ёсць фотаздымкі, дзе мая маці, на той час маладая дзяўчына, была апранутая ў доўгую светлую сукенку. Для маладых дзяўчат фасоны былі спакойнымі. Больш моцныя колеры былі для старэйшых дам. Самым элегантным колерам быў чорны колер.

У Навагоднюю ноч багема міжваеннай Варшавы аддавала перавагу лепшым начным клубам, рэстаранам і гасцініцам тагачаснай сталіцы. На сталах стаяла ікра, а французскае шампанскае разлівалася дэкалітрамі. Да танца ігралі знакамітыя аркестры.

Лідарам сярод рэстаранаў у Варшаве тады была вядомая «Адрыя» (Adria). Пабудаваны з незвычайным пышнасцю аб’ект меў, сярод іншага, паваротны паркет. Разбураны падчас вайны рэстаран ніколькі не вярнулася да ранейшай славы.

Буйныя балі праходзілі ў гатэлі «Брысталь», а таксама ў «Кафе Клубе» ці літаратурным кабарэ «Фэміна». Традыцыйны баль таксама арганізоўвалі вайскоўцы ў «Доме жаўнера» або «Афіцэрскім яхт-клубе».

Пасля вайны славутыя навагоднія балі арганізоўвалі, між іншым, у Варшаўскім тэхналагічным універсітэце і ў Палацы культуры і навукі.

У цяперашні час у Польшчы вельмі папулярнымі сталі мерапрыемствы, арганізаваныя гарадскімі ўладамі на рынкавых плошчах амаль усіх гарадоў у краіне. Гэта, перш за ўсё, бясплатныя канцэрты, якія заканчваюцца паказамі феерверкаў.

Надалей папулярныя балі ў рэстаранах і прыватныя вечарыны. Нягледзячы на змену традыцыі і моды, адно не памянялася – падчас навагодняй ночы дамінуюць танцы і вясёлая забава да самой раніцы.

аз




Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу