Беларуская Служба

Запрашаем у стоўп бл. Саламеі ў Градзіску (ФОТА)

21.01.2022 14:01
Стоўп блаславёнай Саламеі ў Градзіску – адзін з самых цікавых і пакуль малавядомых гістарычных комплексаў XVІІ стагоддзя ў Польшчы.
Аўдыё
  • Запрашаем у стоўп бл. Саламеі ў Градзіску.
A,  .   .
Aбеліск, стоўп бл. Саламеі ў Градзіску.Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Сёння я запрашаю ў Градзіска(Grodzisko) – вёску, размешчаную сярод маляўнічага Кракаўска-Чэнстахоўскага ўзвышша, недалёка ад курортнага гарадка Ойцаў (Ojców) на поўдні Польшчы. Гэта адзін з самых цікавых і дагэтуль малавядомых гістарычных комплексаў XVII стагоддзя, які размешчаны на высокім схіле над Далінай Прондніка (Dolina Prądnika).

Cтоўп бл. Саламеі ў Градзіску. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Cтоўп бл. Саламеі ў Градзіску. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Першыя згадкі пра гэтае месца паходзяць з пачатку XII стагоддзя, калі, паводле Яна Длугаша і некаторых пазнейшых хранікёраў, умацаваны град, які павінен быў абараняць Кракаў, тут узвёў Генрых Барадаты.
У сваю чаргу, Баляслаў Цнатлівы, які ў 1243 годзе ўзяў пад кантроль Кракаўскае княства, праз некалькі гадоў аддаў Градзіска разам з прылеглымі вёскамі сваёй сястры Саламеі. Пасля смерці мужа, караля Галіча – Каломана, Саламея ў 1245 годзе ўступіла ў ордэн кларысак і ў 1262 годзе разам з ім пераехала ў Градзіска з Завіхвоста (Zawichwost), зараз у Свентакшыскім ваяводстве.

Cтоўп бл. Саламеі ў Градзіску. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Cтоўп бл. Саламеі ў Градзіску. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Верагодна, Саламея восем гадоў жыла ў поўнай ізаляцыі ў стаўпе – невялікім доміку, размешчаным за манастыром. Яна памерла 17 лістапада 1268 года авеяная святасцю.

Cтоўп бл. Саламеі ў Градзіску. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Cтоўп бл. Саламеі ў Градзіску. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Канчаткова Уладзіслаў Лакетэк перанёс кларыскі з Градзіска ў Кракаў і змясціў іх у касцёле святога Анджэя. Аднак Градзіска заставалася ўласнасцю ордэна да XIX стагоддзя, хоць пакінуты аб’ект пакрысе руйнаваўся.
У XVII стагоддзі сярэднявечнага традыцыя кляштара была адноўлена, асабліва ў сувязі з працяглым працэсам беатыфікацыі Саламеі, завершаным у 1673 годзе. Спачатку ў месцы былога кляштара быў усталяваны крыж, а ў 1642 годзе кракаўскія кларыскі пабудавалі тут капліцу Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і блаславёнай Саламеі, а таксама ўзвялі калону з яе фігурай, якую каля 1900 года знішчыў моцны вецер. Сёння на ейным месцы стаіць статуя святой Клары з пачатку ХХ стагоддзя.

Cтоўп бл. Саламеі ў Градзіску. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Cтоўп бл. Саламеі ў Градзіску. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У канцы 1770-х гадоў па ініцыятыве ксяндза Себасцьяна Піскорскага ўвесь комплекс атрымаў назву Стоўп блаславёнай Саламеі.

Пасля Саламеі ў Градзіску жылі яшчэ некалькі іншых стоўпнікаў – апошні з іх у канцы ХІХ стагоддзя.

Cтоўп бл. Саламеі ў Градзіску. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Cтоўп бл. Саламеі ў Градзіску. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У цяперашні час у Градзіску знаходзіцца Маньерысцкі архітэктурна-скульптурны комплекс, пабудаваны ў 1677-1691 гадах. У яго склад уваходзіць касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і блаславёнай Саламеі, дом прэбендара, малітоўны дом з камерамі стпоўпікаў і асобны домік-стоўп блаславёнай Саламеі.
Касцёл пабудаваны ў стылі барока. Яго знешняя прамавугольная форма нагадвае раманскі будынак. Галоўны алтар, зроблены з мармуру і паходзіць з іншага касцёла. Над ім размешчана ікона Каранацыі Найсвяцейшай Панны Марыі.

Cтоўп бл. Саламеі ў Градзіску. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Cтоўп бл. Саламеі ў Градзіску. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Верхняя частка круглай вежы касцёла, згарэла ў 1939 годзе і была перабудавана ў 1960-я гады. Да вонкавай заходняй сцяны касцёла прымыкае мураваная «Пячора Гецэманскага саду».

Cтоўп бл. Саламеі ў Градзіску, «Пячора Гецэманскага саду». Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Cтоўп бл. Саламеі ў Градзіску, «Пячора Гецэманскага саду». Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Перад касцёлам з усходняга боку знаходзіцца дом прэбендара з канца XVІІ стагоддзя, які ў 1984-85 гадах быў часткова перабудаваны і адрамантаваны.

Нагадваем, прэбенда (пар.-лац. preebenda, prebenda) у каталікоў і пратэстантаў – асаблівы від права на даход з царкоўнай пасады, напрыклад, у выглядзе зямельных уладанняў, дамоў, грашовых выплатаў. Прэбенды былі асабліва распаўсюджаны ў XII – XVI стагоддзях.

Cтоўп бл. Саламеі ў Градзіску, дом прэбендара з канца XVІІ стагоддзя. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Cтоўп бл. Саламеі ў Градзіску, дом прэбендара з канца XVІІ стагоддзя. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Комплекс у Градзіску абнесены цагляна-вапняковай сцяной з паўкруглай галоўнай брамай і трыма меншымі – усе ў стылі барока. На сцяне вакол касцёла размешчаны пяць статуй членаў роду блаславёнай Саламеі і Генрыха Барадатага, выразаныя ў пясчаніку.

Cтоўп бл. Саламеі ў Градзіску. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Cтоўп бл. Саламеі ў Градзіску. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

За касцёлам, з захаду знаходзіцца будынак з трыма малітоўнымі камерамі (стаўпамі), злева святой Марыі Магдалены, далей Успення Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Яна Хрысціцеля.

За касцёлам, з захаду знаходзіцца будынак з трыма малітоўнымі камерамі (стаўпамі), Cтоўп бл. Саламеі ў Градзіску. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ За касцёлам, з захаду знаходзіцца будынак з трыма малітоўнымі камерамі (стаўпамі), Cтоўп бл. Саламеі ў Градзіску. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Перад ім знаходзіцца гранітны абеліск, размешчаны на спіне слана, устаноўлены ў 1686 годзе, то бок праз тры гады пасля перамогі Яна ІІІ Сабескага пад Венай. Статуя слана зроблена з вапняку. Калісьці з трубы слана хлынуў фантан. Гэтая каштоўная скульптура была зроблена на аснове рымскага прататыпа, а менавіта абеліска слана перад царквой Санта-Марыя-Сопра-Мінерва.

Cтоўп бл. Саламеі ў Градзіску. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Cтоўп бл. Саламеі ў Градзіску. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Ніжай статуі на схіле знаходзіцца стоўп блаславёнай Саламеі – будынак у выглядзе куба. Унутры знаходзіцца алтар, рэшткі роспісу і каменны ложак Саламеі; бачныя чытэльныя лацінскія надпісы: Ubi est thesaurus meus ibi et cor meum («Дзе мой скарб і маё сэрца»), а таксама: Quid est sommus – Gelidae mortis imago («Што такое сон – вобраз халоднай смерці»).

Cтоўп бл. Саламеі ў Градзіску. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Cтоўп бл. Саламеі ў Градзіску. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Маньерысцкі касцельны комплекс у Градзіску, несумненна, створаны паводле італьянскіх канонаў і з’яўляецца адным з самых ранніх узораў уплыву Ларэнца Берніні на польскае мастацтва, перанесены ў Польшчу ўласнікам мясцовай прэбенды Себасцьянам Піскорскім, які падарожнічаў у Рым у 1671 годзе.

Cтоўп бл. Саламеі ў Градзіску. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Cтоўп бл. Саламеі ў Градзіску. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Да комплексу можна дабрацца на аўтамабілі і пешшу па маршруце з Ойцава да замка Пясковая Скала.
Таксама ў ваколіцах Градзіска ёсць дзве кропкі агляду, якія варта наведаць для цудоўнай панарамы Даліны Прондніка. Дрэвы вакол комплекса лічацца помнікамі прыроды.

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу