Беларуская Служба

Мастачкі з Беларусі далучыліся да платформы Secondary Art

23.02.2022 16:22
Платформа прадстаўляе творы мастачак з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. 
70         Secondary Art
70 мастачак з Украіны і Беларусі далучыліся да платформы Secondary Art .

70 мастачак з Украіны і Беларусі далучыліся да платформы Secondary Art 23 лютага. Платформа прадстаўляе творы мастачак з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Ён рэалізуецца Фондам Катажыны Казыры. Фонд з партнёрамі ўжо два гады працуюць над тым, каб паказаць мастачак з рэгіёну і гісторыю іх практыкі.

У святле пагроз, з якімі сёння сутыкаюцца краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, становіцца неабходным – на думку куратараў праекта – ведаць агульнае мінулае, дзяліцца сваімі гісторыямі, весці дыялог і будаваць сетку падтрымкі ў рэгіёне.

Платформа, на якой у мінулым годзе ўдалося сабраць сотні профіляў мастачак з Польшчы, Венгрыі, Чэхіі і Славакіі, цяпер пашырае свае межы. Зараз да архіва далучацца паўсотні мастачак з Украіны і дваццаць з Беларусі.

Праект, ажыццёўлены сумеснымі намаганнямі мясцовых куратараў, мастакоў і каардынатараў, уключае мастакоў пачаткоўцаў, маладых, невядомых, а таксама асоб, якія сябе ўжо зарэкамендавалі.

Ідэя праекта заключалася ў тым, каб стварыць месца, дзе мастачкі з Усходняй Еўропы маглі гаварыць самі за сябе. Выказванні трох пакаленняў мастакоў з гэтага рэгіёну ўключаюць, між іншым, гісторыі войнаў, паспяховых і няўдалых рэвалюцый, гісторыі пра жыццё пад савецкім рэжымам, паўсядзённае жыццё апошняй еўрапейскай дыктатуры, ролю мастачак і стратэгіі супраціву, якія яны могуць распачаць.

«У адказ на масавыя антыўрадавыя пратэсты былі спыненыя апошнія незалежныя культурныя структуры, значная колькасць прадстаўнікоў культуры пакінула краіну, некаторыя з іх да гэтага часу знаходзяцца ў турмах. Вайна ва Украіне, пратэсты і палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі, сітуацыя на мяжы і пагроза з боку Расіі – усё гэта аказала велізарны ўплыў на мясцовую мастацкую сцэну ў апошнія гады. Узнік масавы рух палітычна і сацыяльна ангажаванага мастацтва, мяняецца роля мастака ў грамадстве», – адзначаюць куратары праекта.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры

На працягу ўсяго тыдня ў Варшаве праходзяць імпрэзы, прымеркаваныя да дня нараджэння Фрыдэрыка Шапэна

23.02.2022 14:29
З сённяшняга дня і да 1 сакавіка музей Фрыдэрыка Шапэна можна наведаць за 1 злоты.