Беларуская Служба

На працягу ўсяго тыдня ў Варшаве праходзяць імпрэзы, прымеркаваныя да дня нараджэння Фрыдэрыка Шапэна

23.02.2022 14:29
З сённяшняга дня і да 1 сакавіка музей Фрыдэрыка Шапэна можна наведаць за 1 злоты.
.
.pixabay.com/CC0

Між іншым, гэта канцэрты лаўрэата апошняга конкурсу імя Фрыдэрыка Шапэна Бруса Лі, канцэрты выдатных польскіх піяністаў і спецыяльныя паказы ў Музеі Фрыдэрыка Шапэна.

Святкаванне працягваецца тыдзень, бо ў біяграфіях Фрыдэрыка Шапэна выкарыстоўваюцца розныя даты яго нараджэння, кажа прэс-сакратар Інстытута Фрыдэрыка Шапэна Аляксандр Ласкоўскі:

-Няма ўпэўненасці ў тым, калі дакладна нарадзіўся Фрыдэрык Шапэн – 22 лютага ці 1 сакавіка. У сувязі з гэтым дзень нараджэння кампазітара мы святкуем з 22 лютага па 1 сакавіка. У гэтыя дні ў музеі праходзіць мноства імпрэз і для дзяцей, і для дарослых, і для цэлых сем’яў. Для дзяцей новая казка «Фрыцэк і жыраф» у серыі «Малы Шапэн», для дарослых і цэлых сям’яў спецыяльныя экскурсіі, паказы самых цікавых экспанатаў, напрыклад, рукапісаў кампазітара, а таксама выстава «Шапэн – сіла знаку».

З сённяшняга дня і да 1 сакавіка музей Фрыдэрыка Шапэна можна наведаць за 1 злоты.
Кожны дзень адбываюцца фартэпіянныя канцэрты з удзелам маладых польскіх піяністаў. Пераможца 18-га конкурсу імя Фрыдэрыка Шапэна Брус Лі выступіць з двума канцэртамі ў Нацыянальнай філармоніі.

Традыцыйна таксама 1 сакавіка ў сямейным доме кампазітара ў Жэлязовай Волі адбудзецца канцэрт. На гістарычным піяніна будзе граць Пётр Аляксевіч – адзін з самых таленавітых польскіх піяністаў маладога пакалення, лаўрэат шматлікіх конкурсаў, у тым ліку двухразовы лаўрэат конкурсу піяністаў Фрэдэрыка Шапэна. Канцэрт будзе транслявацца ў Другой праграме Польскага радыё.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры