Тэатральны інстытут ім. Збігнева Рашэўскага, дзякуючы фінансаванню, атрыманага ад міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы, пашырае сёлета набор для арт-рэзідэнтаў, прадстаўнікоў творчых прафесій, звязаных з тэатрам ва Украіне. Зараз ствараецца шырокую сетка польскіх арганізацый, якія гатовыя прыняць творчых рэзідэнтаў з Украіны.
Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца польскія ўстановы і арганізацыі, якія ажыццяўляюць дзейнасць, звязаную з тэатрам, і якія заявілі пра гатовасць прыняць хоць бы аднаго чалавека з Украіны ці Беларусі для ажыццяўлення мастацкай рэзідэнцыі. Праграма была распачата ў 2021 годзе ў сувязі з рэпрэсіямі ў дачыненні да тэатральных дзеячаў Беларусі, у прыватнасці, актораў, рэжысёраў, сцэнографаў, танцораў, драматургаў.
Узброенае ўварванне Расіі ва Украіну прывяло да таго, што Тэатральны інстытут у тэрміновым парадку і пры падтрымцы Міністэрства Культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы вырашыў пашырыць праграму рэзідэнцый на грамадзян Украіны. У рамках праграмы прадугледжана знаходжанне ў Польшчы 60 тэатральных дзеячаў з Украіны і Беларусі.
iar/эж