Беларуская Служба

Нацыянальная філармонія ў Варшаве ладзіць бясплатныя канцэрты для бежанцаў з Украіны

07.03.2022 15:15
Філармонія хацела б даць ваенным уцекачам хвілінку адпачынку.
Цэнтр для ўцекачоў у КракавеPAP/Łukasz Gągulski

Яны адбудуцца ў пятніцу і суботу, 11 і 12 сакавіка, – паведамляе Густаў Пухала з аддзела прамоцыі філармоніі:

-Непасрэдна за мяжой Польшчы разыгрываецца ваенная трагедыя. Нас узрушваюць вобразы ўцекачоў і пакрыўджаных падчас вайны. Філармонія хацела б даць усім, каго гэта тычыцца, хвілінку адпачынку. 11 і 12 сакавіка мы запрашаем украінскіх уцекачоў і іх польскіх апекуноў прыйсці ў Нацыянальную Філармонію.

На працягу абодвух вечароў Нацыянальная філармонія будзе граць пад кіраўніцтвам мастацкага кіраўніка філармоніі Анджэя Барэйкі.

Заяўкі на канцэрт дасылайце на адрас: ukraina@filharmonia.pl – да чацвярга, 10 сакавіка, да 10.00 раніцы. У электроннай пошце павінна быць колькасць людзей, іх прозвішчы і ўказанне даты (11 або 12 сакавіка).

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры

Расійская пісьменніца Гузэль Яхіна: «Мой свет не перавярнулі, ён разбураны»

04.03.2022 19:45
Расійская пісьменніца Гузэль Яхіна, лаўрэатка важнейшых літаратурных прэмій Расіі (яе раман «Зулейха раскрывает глаза» выйшаў у Польшчы), напісала адкрыты ліст сваім чытачам у Расіі і ва ўсім свеце.