Сёння роўна тры гады з дня поўнамаштабнага ўварвання расійскай арміі ва Украіну. Гэты дзень стаў трагедыяй для мільёнаў жыхароў Украіны. Сотні тысяч прынялі рашэнне аб выездзе з айчыны, каб перачакаць ліхалецце. Многія аселі ў Польшчы, але для большасці вялікай марай з'яўляецца вяртанне дадому.
З нагоды гадавіны вайны, жыхары польскага Шчэціна зладзілі антываенную дэманстрацыю пад лозунгам «Тры гады ў абарону Украіны і Еўропы». Яна пачалася з хвіліны маўчання, каб ушанаваць ахвяры вайны ва Украіне. Украінцы і палякі сустрэліся на дэманстрацыі на плошчы Салідарнасці.
Генрык Калодзей, ганаровы консул Украіны ў Шчэціне: Я баюся, каб мы, і палякі, і ўкраінцы, і немцы, і французы, не прыйшлі да высновы, што Ялта паўтарылася і свет будзе падзелены па-іншаму. Ды яшчэ горш, што гэты падзел пачнецца ва Украіне.
- Мне цяжка, таму што я больш за ўсіх ведаю, што можа быць вельмі-вельмі дрэнна.
- Са страхам і трывогай я гляджу на тое, што можа здарыцца далей. Я, канечне, моцна трымаю пальцы за Украіну, за свабодную Украіну, за свабодны свет, каб кожны адчуваў сябе свабодным у сваёй краіне і каб кожны кожнага мог падтрымліваць, бо гэта самае галоўнае.
- Мы хочам дадому.
Тры гады таму на досвітку расійскія войскі перайшлі мяжу з Украінай. Расійскае тэлебачанне выступ прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, які абвясціў, што Расія пачынае «спецыяльную ваенную аперацыю» ў абарону самаабвешчаных рэспублік ва ўсходняй Украіне, якія Масква раней прызнала незалежнымі дзяржавамі.
IAR/нг