Беларуская Служба

Швейцарыя гатовая накіраваць 200 вайскоўцаў у міратворчую місію ва Украіне

23.02.2025 16:38
Размова пойдзе аб адпраўцы войскаў для падтрымання ўжо заключанага паміж Украінай і Расіяй перамір'я.
 .
Ілюстрацыйнае фота.Фота: Узброеныя сілы Украіны

Швейцарыя можа накіраваць ва Украіну 200 вайскоўцаў у выпадку спынення агню паміж Кіевам і Масквой, заявіў галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Швейцарыі Томас Суэслі (Thomas Suessli) у інтэрв'ю штодзённай газеце Blick.

«Мы маглі б накіраваць каля 200 салдат на працягу некалькіх месяцаў», — удакладніў ён і нагадаў, што швейцарскія салдаты дыслакаваныя, у тым ліку, у Косава і на Блізкім Усходзе.

Ён падкрэсліў, што размова пойдзе аб адпраўцы войскаў для падтрымання ўжо заключанага паміж Украінай і Расіяй перамір'я (міратворчасці), а не аб прымусе да міру.

«Прымус да міру азначае, што мір павінен быць навязаны ўзброенай сілай. Швейцарыя не будзе ў гэтым удзельнічаць. «Прымус» прадугледжвае, што Расія і Украіна пагодзяцца на спыненне агню і згодныя з тым, што ААН накіруе міратворцаў для гарантыі міру», — сказаў Суэслі.

Ён таксама адзначыў, што пытанне аб уводзе войскаў ва Украіну пакуль гіпатэтычнае. «Пакуль міру няма і з боку ААН такога пытання няма», — дадаў ён.

Швейцарыя падтрымлівае Украіну эканамічна і гуманітарна, але, спасылаючыся на свой нейтралітэт, не адпраўляе зброю ў раёны канфлікту.

Кіеў і яго еўрапейскія саюзнікі падкрэсліваюць, што Украіне спатрэбяцца гарантыі бяспекі ў выпадку спынення агню з Расіяй. Адным з больш шырока абмяркоўваемых элементаў гэтых гарантый з'яўляецца адпраўка войскаў саюзнікаў ва Украіну ў рамках міратворчай місіі. Такі намер ужо выказалі Францыя і Вялікабрытанія.

PAP/вх