Беларуская Служба

Культурныя ўстановы ў Польшчы адкрываюць дзверы для ўкраінскіх бежанцаў

11.03.2022 11:03
Канцэрты, выставы, спектаклі і адукацыйныя заняткі – польскія ўстановы культуры стараюцца дапамагчы для бежанцам з Украіны.
Аўдыё
  • Культурныя ўстановы ў Польшчы адкрываюць дзверы для ўкраінскіх бежанцаў.
Нацыянальны музей ў Варшаве https://www.mnw.art.pl/PrtSc

Бясплатныя стыпендыі, канцэрты, выставы, спектаклі і адукацыйныя заняткі – такім чынам установы культуры, музеі, архівы, бібліятэкі, а таксама мастацкія школы і ўніверсітэты ў Польшчы стараюцца дапамагчы бежанцам з Украіны.

Музеі-палац караля Яна ІІІ у Вілянаве(Wilanów) ля Варшавы запрашае грамадзян Украіны наведаць каралеўскую рэзідэнцыю і прыняць удзел у адукацыйных мерапрыемствах. Наведвальнікі атрымаюць адукацыйны бюлетэнь на ўкраінскай мове, выдадзены ў супрацоўніцтве з Пасольствам Рэспублікі Польшча ў Кіеве, кажа загадчыца аддзела адукацыі музейнай установы Аляксандра Гловач (Aleksandra Głowacz):

- Мы сардэчна запрашаем гасцей з Украіны наведаць наш музей. На інтэрнэт старонцы ўстановы мы публікуем адукацыйную карту на ўкраінскай мове. Яе можна раздрукаваць перад візітам або адкрыць на смартфоне. Карта дапаможа падчас наведвання рэзідэнцыі, пазнаёміць з гісторыяй палаца. Там можна знайсці таксама шмат інфармацыяў пра найцікавейшыя памяшканні ў аб’екце. Гасцей з Украіны запрашаем наведаць музей бясплатна ў кожны чацвер.

Музей таксама запрашае дзяцей і падлеткаў з Украіны на бясплатныя адукацыйныя заняткі, такія як: «Візіт у караля», кулінарныя майстэрні «У старапольскай кухні» або кулінарныя-садавыя майстэрні.

- Кароль Ян ІІІ – славуты жыхар палаца – быў паліглот. Ён ведаў, між іншым, турэцкую і французскую мовы. Мы лічыць, што візіт у музеі можа быць для кожнага з нас нагодай пазнаёміцца з замежнай мовай. Таму падчас шпацыру па палацавым парку мы будзем вучыць друг друга польскіх і ўкраінскіх словаў. Мы выканаем фігуркі жывёлаў, якія сустрэнем падчас шпацыру, і будзем вывучаць іх назвы на абедзвюх мовах.

Мінімальны ўзрост удзельнікаў дзіцячых майстэрняў – 6 гадоў. Уваход для грамадзян Украіны пасля браніравання бясплатны.

У сваю чаргу Нацыянальная філармонія ў Варшаве ладзіць бясплатныя канцэрты для бежанцаў з Украіны. Яны адбудуцца ў пятніцу і суботу, 11 і 12 сакавіка, паведамляе Густаў Пухала(Gustaw Puchała) з аддзела прамоцыі Нацыянальнай філармоніі:

-Непадалёк ад польскай мяжы праходзіць вайна. Нас закранаюць гісторыі ўцекачоў і асобаў, якія пацярпелі ў выніку ваенных дзеянняў. Таму супрацоўнікі філармоніі хацелі б даць усім пацярпелым невялікую перадышку. 11 і 12 сакавіка мы запрашаем украінскіх уцекачоў і іх польскіх апекуноў у Нацыянальную філармонію ў Варшаве.

Падчас абодвух вечароў аркестр будзе граць пад кіраўніцтвам мастацкага кіраўніка філармоніі Анджэя Барэйкі, кажа Густаў Пухала:

- У праграме канцэрту Сімфонія Ц-мінор Эдварда Гріга, кранальны канцэрт Кшыштафа Пэндарэцкага ў выкананні Бары Дугласа, а таксама кароткі сучасны твор украінскага кампазітара Валенціна Сільвестрава. Па ініцыятыве дырэктара філармоніі Анджэя Барэйкі канцэрт пачнецца з выканання гімна Украіны.

Нацыянальны музей у Варшаве падрыхтаваў бясплатныя заняткі для дзяцей на польскай і ўкраінскай мовах, паведамляе Марта Кахлеўская (Marta Kochlewska) з аддзела адукацыі музея.

-Мы падрыхтавалі адмысловыя анімацыі, якія будзе весці наш інструктар Паліна Каленска, якая выдатна гаворыць на польскай і ўкраінскай мовах. Мы будзем рабіць калажы па матывах твораў мастацтва, якія ўпрыгожваюць нашую адукацыйную залу. Анімацыі будуць адбывацца з 10.00 па 16.00

Нацыянальны музей запрашае ўкраінцаў наведаць выставы бясплатна.

У сваю чаргу, Нацыянальны інстытут музыкі і танца запусціў адмысловую праграму бясплатнай псіхалагічнай дапамогі ў рэжыме анлайн: Падтрымліваем Украіну (wspieraMY Ukrainę). Праграма адрасавана грамадзянам Украіны.

«Зараз гэтыя людзі сутыкаюцца са страхам за сваё жыццё і жыццё сваіх блізкіх, са стратай пачуцця бяспекі, надзеі і мараў», – кажа эксперт па псіхалогіі і музычнай адукацыі Малгажата Хмужыньска(Małgorzata Chmurzyńska):

- Мы прапануем ім бясплатную, неадкладную і кароткатэрміновую дапамогу, якая звычайна аказваецца асобам у асабліва складанай сітуацыі. Мэтай тэрапіі з’яўляецца вяртанне псіхічнай раўнавагі і самастойнасці, страчаных у выніку траўматычных падзеяў.

Дапамога будзе аказвацца на польскай, а таксама на ўкраінскай і расійскай мовах. Зарэгістравацца можна на старонцы www.nimit.pl/wspieramy/.

Палацава-паркавы комплекс «Каралеўскія Лазенкі» запрашае ўсіх грамадзян Украіны на бясплатныя экскурсіі і музейныя ўрокі ў перакладзе на ўкраінскую мову, кажа супрацоўніца ўстановы Аніта Кацпшык(Anita Kacprzyk):

- У рамках падтрымкі мы сардэчна запрашаем усіх грамадзян Украіны бясплатна наведаць музей. Запрашаем таксама дзяцей на бясплатныя музейныя лекцыі. Бясплатны ўступ дзейнічае ў сакавіку і красавіку. Грамадзяне Украіны могуць бясплатна наведаць Палац на выспе, Старую аранжарэю, Мысьлевіцкі палац і Музей палявання і верхавой язды. Дзеці з Украіны разам з апекунамі могуць прыняць удзел у музейных урокаў у перакладзе на ўкраінскую мову.

Нацыянальны музей тэхнікі выказвае рашучы супраціў расійскай агрэсіі супраць Украіны і лічыць, што ў гэты цяжкі час важна папулярызаваць украінскую культурную і навуковую спадчыну. Таму ў сваіх сацсетках установа нагадвае пра ўкраінскіх навукоўцаў, тэхнікаў, інжынераў, вядомых вынаходнікаў, першаадкрывальнікаў і іх дасягненні. Установа запрашае на ўсіх ахвотных бясплатна наведаць пастаянныя выставы ў кожны аўторак.

Гэта толькі частка прапановаў культурных установаў у Варшаве. З падобнымі ініцыятывамі, падрыхтаванымі для бежанцаў з Украіны, выступілі ўстановы па ўсяе Польшчы. Больш інфармацыі можна знайсці на сайце Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны (www.gov.pl/web/kultura/pomoc-dla-ukrainy).

IAR/PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу