Беларуская Служба

«Насарог» украінскага рэжысёра Алега Сянцова пакажуць у праграме 24-га кінаагляду «Кіно на мяжы»

15.03.2022 08:09
Праз некалькі дзён пасля расійскага ўварвання ва Украіну рэжысёр абвясціў, што далучаецца да ўкраінскай тэрытарыяльнай абароны.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:geralt /pixabay.com/CC0 Public Domain

Апошні фільм украінскага рэжысёра, былога палітвязня Алега Сянцова «Насарог» будзе прэзентаваны падчас 24-га Кінаагляду «Кіно на мяжы» – паведамілі ў пятніцу арганізатары мерапрыемства, якое адбудзецца з 29 красавіка па 3 мая ў польскім Цешыне і Чэшскім Цешыне.

«Насарог» распавядае пра маладога чалавека, які жыў у правінцыйным украінскім мястэчку ў 1990-я гады. Галоўны герой моцны, спрытны і разумны. Ён мог быць паспяховым у многіх галінах, але з гэтага нічога не атрымалася, таму што з дому ён вынес кепскі ўзор. Ягоны бацька рэгулярна трапляе ў турму за дробныя крадзяжы і хуліганства. Падобным шляхам у сваім жыцці ідзе ён і сам. Спачатку ён звычайны злодзей, але хутка становіцца лідарам гангстэраў. Калі ён займае гэтую пазіцыю, ён пачынае адчуваць жаданне кардынальна змяніцца. Але ці магчыма іншае жыццё?

Алег Сянцоў дэбютаваў у 2012 годзе мастацкім фільмам «Гулец», які быў ацэнены на Міжнародным кінафестывалі ў Ратэрдаме. У 2013 годзе ён далучыўся да руху «Аўтамайдан», які змагаецца за свабоду і правы чалавека. 11 мая 2014 года ён быў арыштаваны ў акупаваным Расіяй Крыме па падазрэнні ў планаванні тэрарыстычнай дзейнасці, а ў жніўні 2015 года асуджаны на 20 гадоў лагераў у Маскве. 7 верасня 2019 года, праз пяць гадоў пасля зняволення, Сянцоў быў памілаваны і разам з 34 іншымі зняволенымі вярнуўся ва Украіну.

Праз некалькі дзён пасля расійскага ўварвання ва Украіну рэжысёр абвясціў, што далучаецца да ўкраінскай тэрытарыяльнай абароны.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры

Творцы і ўстановы культуры ў Польшчы імкнуцца дапамагаць бежанцам

14.03.2022 15:12
Вайна ва Украіне працягваецца больш за два тыдні.