Беларуская Служба

Дзень Волі: Канцэрты ў Варшаве, Беластоку, Уроцлаве

21.03.2022 17:07
З нагоды Дня Волі ў некаторых польскіх гарадах пройдуць святочныя канцэрты.
.
.Канцэрт на Дзень Волі

Ва Уроцлаве запланаваны рок-канцэрт «Беларусы салідарныя з Украінай». Выступяць беларускі гурт Znich, Volski, Strachy Na Lachy. Падчас канцэрту будзе гучаць моцнае патрабаванне вызваліць усіх палітычных вязняў з беларускіх турмаў. Даход ад канцэрту пойдзе на дапамогу ўкраінскім уцекачам. Падчас канцэрту на гэтыя мэты будзе арганізаваны збор сродкаў.

25.03.2022, 19.00, Stary Klasztor, Wrocław

У Беластоку таксама 25 сакавіка заспявае Вольны хор/Зьміцер Вайцюшкевіч/NaviBand. Трансляцыя будзе праходзіць на YouTube. Пачатак а 18.00 польскага часу.

У Варшаве ў Беларускім хабе 25 сакавіка разам выступяць Warsaw Freedom Orchestra, украінскі хор Bazyleus, Lity Taler

25 сакавіка, 20.00, уваход па квітках, іх колькасць абмежаваная.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры