Беларуская Служба

Belarus with Ukraine запрашае беларускіх мастакоў далучыцца да акцыі салідарнасці з народам Украіны

22.03.2022 08:17
.
.Belarus with Ukraine

Ініцыятыва Belarus with Ukraine супольна з BCC/Belarusian Council for Culture запрашае беларускіх мастакоў далучыцца да акцыі салідарнасці з народам Украіны

«У гэтым агнявым супрацьстаянні мы, беларусы, на ўкраінскім баку. Нам не ўсё адно. Нам таксама баліць», – адзначае ініцыятыва. І заклікае рабіць пра гэта арты і анімацыю, публікаваць іх у сваіх сацсетках з хэштэгам #BelarusWithUkraine.

«Гэта не палітычны арт. Гэта грамадзянская пазіцыя. Бо на гэтай вайне маем агульнага ворага. Дык зробім перамогу нашай агульнай справай!», адзначае ініцыятыва.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры