Ва ўроцлаўскай галерэі 66P можна паглядзець выставу польскага мастака беларускага паходжання Лявона Тарасевіча «Высяленне». Выставу дапаўняюць іконы, запазычаныя са збору Музею ікон у Супраслі.
Выстава «Высяленне» заснавана на апавяданнях розных груп, члены якіх былі вымушаныя пакінуць свае дамы ў выніку войнаў, этнічных і рэлігійных чыстак або дэпартацый. Сёння назва выставы мае балюча актуальную назву, хоць ідэя яе арганізацыі паявілася ўжо ў верасні 2021 года.
У адрозненне ад іншых твораў Лявона Тарасевіча, якія звычайна рознакаляровыя або чорна-белыя, на выставе «Высяленне» дамінуе блакітны колер. «Гэты блакіт знаходзіцца на кватэры, гэта блакітны дом, перавернуты дагары нагамі, таму што атрымліваецца, што ўсё наша пакаленне, але і наш родны дом асацыюецца з блакітным. Незалежна ад культуры – нямецкай, лемкаўскай, украінскай, беларускай ці польскай – гэты блакіт функцыянаваў заўсёды, бо блакітны пігмент дадавалі ў самую натуральную, лёгкадаступную вапну. Ён прысутнічаў у побыце, а потым і ў храмах ці на надмагіллях», – растлумачыў мастак.
Выставу дапаўняюць лемкаўскія і ўкраінскія іконы, а таксама фотаздымкі перасялення немцаў ці палякаў у Сібір. Іконы, выкарыстаныя падчас выставы, паходзяць з калекцыі Музею ікон у Супраслі.
Выставу можна паглядзець да 30 красавіка.
ав