Беларускія музыкі Лявон Вольскі, Юры Стыльскі, Аляксандр Памідораў і польскі вядомы музыка Томаш Органэк запісалі песню «Героям слава!» ў падтрымку Украіны. Словы на ўкраінскую мову пераклаў Вячаслаў Лявіцкі.
«Самы час для салідарнасці, для згуртаванасці, для мабілізацыі ўсіх сіл ды рэсурсаў. Гэта неабходна для дапамогі Украіне ў ейнай барацьбе супраць імперыі-агрэсара. І вось наш музычны ўнёсак у гэтую барацьбу. Слава Украіне! Жыве Беларусь!» – напісаў Вольскі.
яс