З пачатку агрэсіі Расіі супраць Украіны Польскае радыё салідарызуецца з украінцамі і дапамагае ўцекачам, а таксама знаёміць з культурай суседа. У Міжнародны дзень тэатра Тэатр Польскага радыё распачаў прэзентацыю пяці твораў з цыклу «Сучасная драматургія Украіны» – распавядае рэжысёр Вальдэмар Мадэстовіч, які падрыхтаваў спектакль «На пачатку і ў канцы часоў» па матывах драмы Паўла Ар’е:
-Я рады, што мы прымаем у гэтым удзел. Цяпер такі час, што трэба падтрымліваць нашых суседзяў, паказваць, што ў іх самае лепшае: музыку, тэатр. Я хацеў знайсці драму, якая тлумачыла б гэты народ, украінскае грамадства, нашых суседзяў, якіх мы насамрэч не вельмі добра ведаем. Мы ведаем, што адбываецца цяпер, як геройска яны змагаюцца, але не ведаем, што можна было б назваць украінскай душой.
Радыёспектакль Паўла Ар’е «На пачатку і ў канцы часоў» – гэта драма, якая пераасэнсоўвае гісторыю аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, якая была замоўчана ў часы СССР. Ролі сыгралі, між іншым, Ганна Сянюк, Ева Канстанцыя Булгак і Пётр Грабоўскі.
У наступных радыёспектаклях будуць прадстаўлены творы такіх аўтараў, як Нэды Нежданай, Вольгі Мацюпы і Аляксандра Громава.
ав