Беларуская Служба

Фільмы пра таталітарныя сістэмы можна паглядзець бясплатна

06.04.2022 14:45
23 мастацкія і дакументальныя фільмы можна будзе паглядзець на ІІІ Міжнародным кінафестывалі пра таталітарныя сістэмы «Рэха Катыні».
Аўдыё
  • Фільмы пра таталітарныя сістэмы можна паглядзець бясплатна
23
23 мастацкія і дакументальныя фільмы можна будзе паглядзець на ІІІ Міжнародным кінафестывалі пра таталітарызмы «Рэха Катыні»totalitaryzmy.pl

Мерапрыемства арганізавана Інстытутам нацыянальнай памяці ў рэжыме анлайн.

Каардынатар фестывалю Караль Літвін з Інстытута нацыянальнай памяці тлумачыць, што прадстаўленыя фільмы не толькі паказваюць гістарычныя наступствы функцыянавання таталітарных сістэм, але і адсылаюць да апошніх падзей, звязаных з вайной ва Украіне. Адзін з такіх фільмаў – «Маці апосталаў» рэжысёра Зазы Буадзэ.

-Гэта гісторыя пра ўкраінскую маці, якая едзе ў Данбас шукаць свайго сына. Фільм-трагедыя, які паказвае пекла вайны, трагедыю жыхароў Данбасу, людзей, якія не па ўласным жаданні былі ўцягнутыя ў пекла вайны.

Таксама Караль Літвін звяртае ўвагу на фільм «Апошні расстрэл» рэжысёра Франца Штункеля, які паказвае змрочную рэчаіснасць ГДР і дзейнасць мясцовай бяспекі Штазі.

-Фільм расказвае гісторыю навукоўца Франца Вальтэра, прыгаворанага ў ГДР да смяротнае пакаранне. Гэта быў апошні чалавек, у дачыненні да якога быў прыменены гэты від пакарання. Фільм паказвае, як таталітарная сістэма спрабавала паўплываць на жыццё канкрэтнага чалавека. Сістэма давала яму пэўныя прывілеі, бо навуковец атрымліваў гранты, мог ездзіць на Захад. Але ўзамен павінен быў шпіёніць на карысць Штазі. Ён быў уцягнуты ў шпіёнскую сістэму і быў вымушаны даносіць на сваіх блізкіх і знаёмых.

Фільмы можна бясплатна паглядзець на www.totalitaryzmy.pl да 9 красавіка.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры