Гэта адно з мерапрыемстваў з нагоды 160-годдзя існавання ўстановы. Упершыню наведвальнікі могуць палюбавацца 14 работамі мастака, набытымі восенню на аўкцыёне ў Швейцарыі, распавядае куратар выставы «Шагал» Ганна Маніцкая:
-У першай залі выстаўленыя працы на рэлігійную тэму. Таксама паказаная вось часу Шагала з падзеямі з яго жыцця ў кантэксце падзей у свеце. У другой залі – выбух квітнеючых букетаў, бо гэта быў любімы матыў Шагала. І ёсць працы, прысвечаныя праніканню з аднаго свету ў іншы: са свету мараў і фантазіі Шагала ў рэчаіснасць. Працы, прысвечаныя каханню да абодвух жонак Шагала. Таксама ў нас ёсць працы, прысвечаныя вечнаму матыву, які паяўляецца ў працах Шагала, Віцебск супраць Парыжа.
Ганна Маніцкая падкрэслівае, што гэта была беспрэцэдэнтная пакупка ў гісторыі польскай музеалогіі:
-Аўкцыён праходзіў на рынку твораў мастацтва ў Швейцарыі. І гэта была сенсацыя. Даўно на рынку не было продажу прац такога ўзроўню. Мы не ўпершыню ўдзельнічалі ў падобных аўкцыёнах, але напэўна ўпершыню гэта закончылася ажно такой пакупкай. Гэта адзін з найвыбітнейшых артыстаў ХХ стагоддзя, прычым такога класу як самыя выбітныя вынаходнікі і рэвалюцыянеры, я маю на думцы Пікасса.
У экспазіцыю таксама прадстаўлены дзве графікі з калекцыі музею.
Усе прадстаўленыя работы – гэта работы на папяровай аснове, якія спалучаюць розныя тэхнікі. Працы, набытыя музеем у 2021 годзе, з'яўляюцца ўзорамі сталай творчасці мастака. Яны былі створаны ў 1960-1970-я гады, у час росквіту малюнка і графікі ў Заходняй Еўропе. У калекцыі Нацыянальнага музею ў Варшаве на сённяшні дзень захоўваецца самая вялікая калекцыя твораў Шагала ў Польшчы. Выстава суправаджаецца публікацыямі і насычанай адукацыйнай праграмай. Выстава будзе даступная для наведвальнікаў да 24 ліпеня.
ав