Беларуская Служба

Пасля двухгадовага перапынку мультымедыйнае шоў вяртаецца ў польскую сталіцу

12.05.2022 14:13
Сёлета шоў падрыхтавана на падставе легенды «Залатая качка». Гэта яскравая гісторыя пра самае галоўнае ў жыцці.
Стары горад Варшавыjackmac34/pixabay.com/CC0

На працягу некалькіх гадоў варшаўскія легенды былі натхненнем для мультымедыйных шоў. Пасля апавяданняў пра русалак, мядзведзя-прынца, Варсу і Саву настаў час гісторыі пра залатую качку. Кранальная гісторыя беднага пекара, які, на хвіліну захлынуўшыся ад падараванага багацця, выбірае сумленную працу і каханне, здзіўляе сваёй надзённасцю.

Барацьба героя – ад першапачатковай радасці і хвалявання да роздуму аб тым, што ўсе багацці свету нічога не вартыя – праілюстраваны песнямі гурта Maanam.

Паказы адбываюцца па пятніцах і суботах. Уваход на паказы вольны.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры

У Каралеўскіх лазенках адчынілі выставу «Украіна. Вайна ў Еўропе»

11.05.2022 10:41
Яе падрыхтаваў Украінскі інстытут нацыянальнай памяці.