Беларуская Служба

Пачаўся 63-і сезон канцэртаў музыкі Шапэна ў Каралеўскім парку Лазенкі ў Варшаве

16.05.2022 10:25
Гэта адна з найстарэйшых музычных падзей сталіцы і яе культурніцкай мапе.
Канцэрт пад помнікам Шапэна ў Лазенках PAP/Albert Zawada

Пасля двухгадовага перапынку канцэрты Шапэна ў Каралеўскім парку Лазенкі вяртаюцца пад помнік Фрыдэрыку Шапэну. У 63-м сезоне летніх канцэртаў выступяць польскія і замежныя піяністы, у тым ліку фіналісты апошняга Міжнароднага конкурсу імя Шапэна.

Дырэктар «Stołeczna Estrada» Анджэй Матусяк расказаў, што гэты сезон летніх канцэртаў будзе асаблівым дзякуючы артыстам, якія пагадзіліся выступіць у Каралеўскім парку Лазенкі.

-Кожную нядзелю мы сустракаемся каля помніка і слухаем выдатныя інтэрпрэтацыі. Я з поўнай адказнасцю кажу пра выдатнасць, бо ў гэтым годзе цудоўныя артысты пагадзіліся супрацоўнічаць з намі. Гэта добра вядомыя прозвішчы як Януш Алейнічак, Кевін Кенэр, Яанна Лаўрыновіч, але таксама група маладых піяністаў, якія толькі пачынаюць сваю, спадзяюся, вялікую кар’еру.
Канцэрты будуць адбывацца ў кожную нядзелю ў 12.00 і 16.00 да канца верасня. Апошнія два сезоны былі анлайн. Запісаныя канцэрты даступныя на сайце Каралеўскага музею Лазенкі.

Гэта адна з найстарэйшых музычных падзей сталіцы і яе культурніцкай мапе. Упершыню канцэрты перад помнікам Шапэну былі арганізаваны ў 1959 годзе, неўзабаве пасля рэканструкцыі помніка выдатнаму польскаму кампазітару.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры