Беларуская Служба

Каралеўскі замак і Польскае радыё дзецям ладзяць юбілейны пікнік

25.05.2022 08:09
У рамках 50-годдзя рэканструкцыі Каралеўскага замка ў Варшаве 29 траўня пройдзе вялікае веснавое сямейнае свята.
Каралеўскі замак у ВаршавеIwona_Olczyk/pixabay.com/CC)

У рамках 50-годдзя рэканструкцыі Каралеўскага замка ў Варшаве 29 траўня пройдзе вялікае веснавое сямейнае свята ў Каралеўскіх садах, у самым цэнтры Варшавы.

Юбілейны пікнік – гэта ўнікальная магчымасць адзначыць пад адкрытым небам гадавіну рэканструкцыі Каралеўскага замка ў Варшаве, сімвала польскай ідэнтычнасці і суверэнітэту, цалкам знішчанага падчас Другой сусветнай вайны.

Пікнік як пачнецца, так і скончыцца музычным акцэнтам. Апоўдні, адразу пасля афіцыйнага адкрыцця, прагучаць венскія мелодыі ў выкананні Amabile. Завершыць вечар палымяная класіка танга ў выкананні ансамбля Gang Tango.

На пікніку можна будзе пачуць пра польскіх супергерояў, палётаць на паветраным шары, пабачыць фехтавальныя паядынкі.

Удзельнікаў чакаюць навуковыя шоу і майстар-класы, анімацыйная зона: мыльныя бурбалкі, галаваломкі, гульні з аніматарамі, арт-класы, фотазона і мноства іншых атракцыёнаў для маленькіх і старэйшых удзельнікаў.

Суарганізатарам з’яўляецца Польскае радыё дзецям. Журналісты раскажуць пра сакрэты працы радыё. Можна будзе прыняць удзел у трансляцыях на свежым паветры. У праграме таксама віктарына па гісторыі і іншыя гульні з прызамі.

У гэты дзень наведваць Каралеўскі замак можна бясплатна.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры

З нагоды 3 траўня Каралеўскі замак падрыхтаваў тэматычную выставу «Станіслаў Малахоўскі. Герой. Міт. Сімвал»

27.04.2022 08:11
Свята Канстытуцыі 3 траўня – адна з самых важных дат у польскай гісторыі.