Беларуская Служба

«Балады і рамансы» Адама Міцкевіча будуць чытаць падчас Нацыянальнага чытання

09.06.2022 09:17
Да ўдзелу ў акцыі запрашае прэзідэнт Анджэй Дуда.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: Hermann/pixabay.com/CC0 Public Domain

Прэзідэнт Анджэй Дуда запрашае да ўдзелу ў Нацыянальным чытанні 2022 г. У гэтым годзе – годзе польскага рамантызму – чытаць будуць «Балады і рамансы» Адама Міцкевіча, твор, які даў пачатак плыні ў польскай культуры.

Яны былі апублікаваны ў 1822 годзе ў Вільні і, як нагадвае прэзідэнт, з'яўляюцца зборнікам юнацкіх вершаў, але ў той жа час вельмі сталых і наватарскіх для літаратуры Польшчы, што дае натхненне для барацьбы з захопнікамі за свабодную Польскую Рэспубліку. Анджэй Дуда падкрэсліў, што «Рамантызм – гэта сутнасць польскасці і падмурак сучаснай ідэнтычнасці нашай нацыі».

Прэзідэнт таксама выказаў надзею, што сёлетнія Нацыянальныя чытанні пакажуць, наколькі важнымі для Польшчы і палякаў былі і ёсць творы Адама Міцкевіча. «Я лічу, што чытанне твораў нашага нацыянальнага аўтара яшчэ раз пакажа феномен польскага рамантызму і ўзбагаціць юбілейныя ўрачыстасці важным разважаннем аб нашай культуры і гісторыі. Хацелася б, каб сёлетнія Нацыянальныя чытанні ўзмацнілі адзінства і пачуццё супольнасці палякаў ва ўсім свеце», – напісаў у спецыяльным паведамленні Анджэй Дуда.

Для ўдзелу ў Нацыянальным чытанні 2022 года можна зарэгістравацца на сайце www.prezydent.pl. Фінал акцыі адбудзецца ў суботу, 3 верасня.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры

У Каралеўскім замку ў Варшаве адчынілася выстава «Пейзажы на фарфоры. Жывапіснае натхненне з Белотам на фоне»

08.06.2022 10:48
Экспазіцыя ўключае 29 фарфорных пасудзін, а таксама гравюры Белота, якія, у тым ліку, адлюстроўваюць Варшаву, Дрэздэн, а таксама рэпрадукцыі відаў на галандскія гарады.