Беларуская Служба

Эльжбета Смулкова: Нават у эру глабалізацыі нацыянальная мова - важны чыннік ідэнтычнасці

09.06.2022 07:54
8-9 чэрвеня каля трох дзясяткаў навукоўцаў з розных краінаў свету абмяркоўваюць мову, літаратуру і культуру Беларусі.
Аўдыё
  • 8-9 чэрвеня каля трох дзясяткаў навукоўцаў з розных краінаў свету абмяркоўваюць мову, літаратуру і культуру Беларусі.
Ілюстрацыя Крыніца: Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэту

Адзіная кафедра беларусістыкі, якая працуе па-за межамі Беларусі,Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэту правяла міжнародную навуковую канферэнцыю. 8-9 чэрвеня каля трох дзясяткаў навукоўцаў з розных краінаў свету абмяркоўваюць мову, літаратуру і культуру Беларусі.

Сёлетняя міжнародная навуковай канферэнцыя была зладжана з нагоды 140 гадавіны з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры – Янкі Купалы і Якуба Коласа. Кіраўнік кафедры прафесар Радаслаў Калета звярнуў увагу на складаныя акалічнасці правядзення канферэнцыі:

-Мы доўга задумваліся над тым, ці арганізоўваць нашу канферэнцыю ў такіх складаных умовах. Ва Украіне ідзе вайна, а Беларусь ужо асацыюецца не толькі з рэжымам Лукашэнкі, але таксама і з агрэсіяй супраць Украіны. Аднак вырашылі зладзіць канферэнцыю, бо варта паказаць Беларусь у іншым святле. 

Кожны год намагаліся арганізаваць гэту канферэнцыю «Мова, літаратура і культура Беларусі», і сёлета для гэтага было адразу некалькі нагодаў. Па-першае, 140-годдзе Янкі Купалы і Якуба Коласа, а па-другое, 500 гадоў таму ў Празе Францішак Скарына выдаў сваю «Малую падарожную кніжыцу». Мы вырашылі паказаць менавіта гэты кантэкст. 

Канферэнцыя складаецца з трох секцыяў: мовазнаўчай, культуразнаўчай і літаратуразнаўчай. Нягледзячы на складаныя ўмовы арганізацыі, дакладаў даволі шмат. Таксама на нашай канферэнцыі ўшанавалі памяць Аляксандра Баршчэўскага, які 27 сакавіка адышоў у лепшы свет. Прафесар Баршчэўскі займаўся літаратурнай спадчынай беларускіх класікаў, а яго навуковыя дасягненні прадставіў прафесар Андрэй Москвін.

Першым на пленарным пасяджэнні навуковай канферэнцыі выступаў брытанскі філолаг-славіст, прафесар, папулярызатар беларускай літаратуры Арнольд Мак-Мілін. У размове з намі прафесар Мак-Мілін распавёў пра свой улюбёны твор са спадчыны Купалы і Коласа.

Сярод удзельнікаў канферэнцыі былі і маладыя навукоўцы, напрыклад, кандыдат філалагічных навук з Гесэна (ФРГ) Марыя Катажына Прэнэр. Яе даследаванні прысвечаны выкарыстанню беларускага лацінскага алфавіту на старонках легендарнага паўстанцкага выдання К. Каліноўскага «Мужыцкая праўда».

Удзельнікі канферэнцыі сярод іншага разважалі і аб прававых механізмах, якія маглі бы паспрыяць распаўсюду беларускай мовы ў будучыні. Кандыдат філалагічных навук Анхела Эспіноса Руіз назвала адзін з інструментаў, які ў будучыні можа быць выкарыстаны ў незалежнай Беларусі.

Першы Амбасадар Польшчы ў Беларусі прафесар Эльжбета Смулкова, у сваю чаргу, падкрэсліла важнасць мовы ў нацыянальнай самасвядомасці. На думку прафесара, гэта не зменьвае нават тэндэнцыя да глабалізацыі культуры:

-Я мовавед, я назіраю адміранне розных дыялектаў і літаратурнай мовы. Мне шкада гэтай вартасці, якая існавала матэрыяльна, а зараз вымірае. З гэтага гледзішча, я бы хацела захавання мовы. Аднак ёсць і іншая перспектыва. Свет ідзе ў кірунку канвергенцыі, у кірунку агульнай супольнасці. І ў гэтым кантэксце функцыянаванне моваў, якія распаўсюджаныя па-за межамі свайго нацыянальнага абшару, з’ўляецца натуральнай рэччу. Гэта, дарэчы, тычыцца і расійскай мовы. Незалежнага ад гэтага трэба каб была свая мова, якая адрознівае ад гэтага агульнага. Свая нацыянальная мова важная для ідэнтычнасці.

Спадзяемся, што важнасць гэтага раней чым пазней усвядоміць большасць беларусаў.

Слухайце аўдыё!

эж


Радаслаў Калета: Я авалодаў беларускай мовай за дзевяць месяцаў

11.06.2020 10:01
Пра вывучэнне беларускай мовы ў Польшчы расказвае Радаслаў Калета, кіраўнік кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта.

Кіраўнік кафедры беларусістыкі ў Варшаве: Я не магу спыніць кантакты з калегамі з-за палітычнай сітуацыі

22.10.2021 16:15
Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэту адзначае 65 год ад дня заснавання.

У Варшаўскім універсітэце разважалі на тэму беларускай рэвалюцыі

18.05.2022 09:01
У рамках цыклу «Лекцыі на новае тысячагоддзе» з дакладамі на тэму «Беларусь – гэта не Лукашэнка» выступілі адразу дзве прафесаркі – Альжбета Смулкова і Анна Энгелькінг.

«Беларусь – гэта не Лукашэнка». У Варшаўскім універсітэце прадставілі тэзісы беларускай рэвалюцыі

20.05.2022 15:34
З лекцыямі выступілі дзве выбітныя спецыялісткі, якія займаюцца беларускай тэматыкай.