Беларуская Служба

Мемарыял і музей «Аўшвіц-Біркенаў»(ФОТА)

10.06.2022 13:01
Афіцыйнай датай адкрыцця канцлагера лічыцца 14 чэрвеня 1940 года, калі адбыўся першы масавы транспарт у Асвенцым.
Аўдыё
  • Мемарыял і музей «Аўшвіц-Біркенаў»
   -
Мемарыял і музей «Аўшвіц-Біркенаў»Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Мемарыял «Аўшвіц-Біркенаў» – гэта шакавальнае сведчанне гісторыі і аб’ект унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Для ўсяго свету – гэта сімвал вайны, тэрору, генацыду і Галакосту.
У музеі, адкрытым на тэрыторыі былога нямецкага канцлагера, па сённяшні дзень можна паглядзець чыгуначныя рэйкі, газавыя камеры, баракі для зняволеных і агароджу. Тут таксама сабраныя фатаграфіі і дакументы, адзенне і рэчы, адабраныя ў вязняў, а таксама абсталяванне казармаў.

Канцлагер «Аўшвіц» быў заснаваны немцамі ў акупаваным Асвенцыме, як лагер для польскіх палітвязняў, першы транспарт якіх прыбыў туды з турмы ў Тарнаве 14 чэрвеня 1940 года. З 1942 года канцлагер «Аўшвіц» быў ужо найбуйнейшым з нямецкіх нацысцкіх канцлагераў і цэнтраў знішчэння. Немцы забілі тут да 1,5 мільёна чалавек, у асноўным габрэяў, а таксама палякаў, цыганоў, савецкіх ваеннапалонных і людзей іншых нацыянальнасцей.

Мемарыял і музей „Аўшвіц-Біркенаў”. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Мемарыял і музей „Аўшвіц-Біркенаў”. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

З 1947 года на тэрыторыі былога нямецкага канцлагера знішчэння дзейнічае Дзяржаўны музей, які з'яўляецца навукова-даследчай і навучальнай установай – займаецца зборам, апрацоўкай, захаваннем і экспазіцыяй паслялагерных дакументаў і рэчаў.

Мемарыял і музей ахопліваюць тэрыторыю дзвюх ацалелых частак лагера: «Аўшвіц І» і «Аўшвіц ІІ – Біркенаў».

На тэрыторыі музея, якая складае амаль 200 гектарах, захаваліся арыгінальныя або часткова рэканструяваныя аб’екты: руіны газавых камераў і ямы, засыпаныя чалавечым попелам, баракі для зняволеных, кіламетры лагернай агароджы і ўнутраных камунікацыйных шляхоў.

Мемарыял і музей „Аўшвіц-Біркенаў”. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Мемарыял і музей „Аўшвіц-Біркенаў”. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

На асноўнай экспазіцыі, якая займае некалі будынкаў, прадстаўлены не толькі фотаздымкі, ксеракопіі дакументаў, мадэлі і скульптуры, але і гістарычныя экспанаты: адзенне зняволеных, абсталяванне казармаў і прадметы, якія немцы адабралі ў палонных. У кіназале можна паглядзець дакументальны фільм, які паказвае першыя моманты пасля вызвалення лагера.

Нагадваем, нямецкі лагер смерці вызвалілі жаўнеры 100-й Львоўскай пяхотнай дывізіі 60-й арміі 1-га Украінскага фронту. У лагерных бараках яны сустрэлі больш за 7,5 тысяч хворых і вельмі знясіленых вязняў, у тым ліку дзяцей.

Мемарыял і музей „Аўшвіц-Біркенаў”. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Мемарыял і музей „Аўшвіц-Біркенаў”. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Месца памяці і музей «Аўшвіц- Біркенаў» можна наведваць у індывідуальным рэжыме, з красавіка па кастрычнік, у вызначаныя гадзіны, як правіла – гэта раніцай або некалькі гадзінаў да закрыцця ўстановы, то бок пасля гэтак званых гадзінаў турыстычнага піку. У такім рэжыме ўступ бясплатны, але загадзя абавязкова трэба браніраваць білет праз сайт музея.

Музей можна таксама наведаць з гідам. Такі варыянт платны, а экскурсія працягваецца каля 3,5 гадзін. Гэта лепшы варыянт, калі вы хочаце даведацца пра гісторыю лагера і драматычныя падзеі, якія там адбыліся.
Наведванне канцлагера «Аўшвіц І» пачынаецца ўваходам праз браму з надпісам «Arbeit macht frei» (Праца робіць вас свабодным). Гэта адзін з найбольш вядомых сімвалаў канцлагера і пакут мільёнаў чалавек. За брамай размешчаныя рады мураваных лагерных казармаў, у якіх цяпер знаходзяцца тэматычныя выставы. З іх дапамогай наведвальнікі знаёмімся з жыццём зняволеных, ад моманту пераходу праз згаданую браму да моманту смерці ў крэматорыі. З фотаздымкаў на сценах глядзяць на наведвальнікаў сотні людзей, якія апынуліся ў гэтым пекле.

Мемарыял і музей „Аўшвіц-Біркенаў”. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Мемарыял і музей „Аўшвіц-Біркенаў”. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Незабыўнае ўражанне робяць на наведвальніках кучы чамаданаў, зубных пратэзаў, касметычных аксесуараў і стрыжаных валасоў і г.д.

Паміж 10 і 11 баракамі знаходзіцца сцяна – месцам расстрэлу палонных. Цяпер падчас розных мерапрыемстваў пад ёй ускладаюць кветкі і запальваюць свечкі.

Мемарыял і музей „Аўшвіц-Біркенаў”. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Мемарыял і музей „Аўшвіц-Біркенаў”. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ


Апошні пункт экскурсіі па «Аўшвіц І» – гэта газавая камера і крэматорый. На сценах камеры дагэтуль можна ўбачыць сляды пазногцяў людзей, якія драматычна спрабавалі выратавацца ад смерці, то бок ад атрутнага Цыклона Б.

Мемарыял і музей „Аўшвіц-Біркенаў”. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Мемарыял і музей „Аўшвіц-Біркенаў”. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Каб пазнаёміцца з жудаснай гісторыяй канцлагера, неабходна наведаць таксама другую яго частку, якая знаходзіцца на адлегласці прыкладна 3,5 кіламетра ад першай. Найлепш дабрацца там на бясплатным аўтобусе, які адпраўляецца са стаянкі перад уваходам у музей кожныя некалькі хвілінаў, і які даставіць нас да брамы «Аўшвіц ІІ – Біркенаў».


Мемарыял і музей „Аўшвіц-Біркенаў”. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Мемарыял і музей „Аўшвіц-Біркенаў”. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

«Аўшвіц ІІ – Біркенаў» выглядае інакш, чым першы лагер. Вялікая прастора з шэрагамі драўляных баракаў і комінаў, а таксама чыгуначныя рэйкі, якія цягнуцца ад брамы і заканчваюцца ля руінаў газавых камер крэматорыяў, узарваных немцамі ў канцы вайны.

Мемарыял і музей „Аўшвіц-Біркенаў”. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Мемарыял і музей „Аўшвіц-Біркенаў”. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Паміж імі знаходзіцца Міжнародны помнік ахвярам канцлагера «Аўшвіц» і 23 дошкі з аднолькавым надпісам, але кожны на іншай мове: «Няхай гэта назаўсёды будзе крыкам адчаю і папярэджаннем для чалавецтва, гэта месца, дзе нацысты забілі каля паўтара мільёна мужчын, жанчын і дзяцей, у асноўным габрэяў з розных краін Еўропы, «Аўшвіц-Біркенаў – 1940-1945 ″.

Мемарыял і музей „Аўшвіц-Біркенаў”. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Мемарыял і музей „Аўшвіц-Біркенаў”. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Канцлагер, распаложаны ў Асвенцые і Бжазінцы быў самым вялікім з усіх нацысцкіх лагераў смерці. Тут нямецкія фашысты ажыццяўлялі свае жахлівыя планы па знішчэнні нязручных для іх нацый. Па розных ацэнках, тут загінула да 1,5 мільёна чалавек прадстаўнікоў 25 нацыянальнасцей, у тым ліку найбольш габрэяў. Цяжкасці з вызначэннем дакладнай колькасці забітых звязаны з тым, што большасць людзей адпраўляліся на смерць прама з цягнікоў без унясення ў лагерны ўлік.

Мемарыял і музей „Аўшвіц-Біркенаў”. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Мемарыял і музей „Аўшвіц-Біркенаў”. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Наведванне мемарыяла і музея «Аўшвіц-Біркенаў» у Асвенцыме – не з’яўляецца звычайнай экскурсіяй, паколькі нагадвае нам пра тыя жахлівыя падзеі, але таксама прымушае задумацца над гісторыяй і лёсам чалавека.

Мемарыял і музей „Аўшвіц-Біркенаў”. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Мемарыял і музей „Аўшвіц-Біркенаў”. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Кожны год мемарыял наведваюць некалькі мільёнаў чалавек з усяго свету. У дзень вызвалення канцлагера – 27 студзеня – адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр Галакосту.

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу