Беларуская Служба

Уручаныя галоўныя ўзнагароды фестывалю «Два тэатры»

14.06.2022 09:28
У сёлетняй конкурснай праграме ўдзельнічалі 19 радыё- і 12 тэлеспектакляў.
Агнешка КаміньскаPAP/Wojtek Jargiło

Гран-пры 21-га Фестывалю Тэатра Польскага радыё і Польскага тэлебачання «Два тэатры» атрымалі спектакль «Эдып у Калонасе» Сафокла ў пастаноўцы Марыюша Мальца і спектакль «Кароль Эдып» Сафокла ў пастаноўцы Яцэка Рагініса-Крулікевіча. У сёлетнім конкурсе фестывалю «Два тэатры» ў Замасці ўдзельнічалі 19 радыё- і 12 тэлеспектакляў.

Узнагароду ўручыла старшыня праўлення Польскага радыё Агнешка Каміньска. Яна павіншавала і падзякавала ўсім пераможцам:

-Фестываль – гэта свята грамадскіх СМІ. Творцаў, але і СМІ. Я дзякую ўладам Замасці і жыхарам за цёплы прыём.

Фестываль «Два тэатры» ўпершыню прайшоў у 2001 годзе. Да 2019 ён адбываўся ў Сопаце, з 2021 – у Замасці.

Галоўнай падзеяй фестывалю з’яўляецца конкурс радыёспектакляў і тэлеспектакляў, прэм'ера якіх адбылася ў год, які папярэднічаў дадзенаму фестывалю. У праграме шмат спадарожных мерапрыемстваў, у т.л. адкрытыя паказы конкурсных тэатраў, майстар-класы, сустрэчы з зоркамі, жывыя пастаноўкі, сустрэчы з артыстамі, выставы, канцэрты і інш.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры