Беларуская Служба

Распачаўся ХХІХ Міжнародны фестываль арганнай музыкі «Катэдральны арган»

04.07.2022 16:34
У варшаўскай катэдральнай базыліцы святога Яна Хрысціцеля можна пачуць выдатных арганістаў з многіх краін Еўропы.
Аўдыё
  • Распачаўся ХХІХ Міжнародны фестываль арганнай музыкі «Катэдральны арган»
.
.pixabay.com/CC0

Канцэрты будуць праходзіць да 18 верасня кожную нядзелю ў 16.00. Арганізатар і мастацкі кіраўнік фестывалю Пшэмыслаў Капітула падкрэслівае, што праграма фэсту сёлета надзвычай насычаная:

-Фестывальныя канцэрты, якія мы распачалі, гэта вялікае свята арганнай музыкі. Гэта музыка і Яна Себасціяна Баха, польскіх кампазітараў, класічная музыка, музыка рамантызму. Моцарт, Бетховен і Лютаслаўскі. Не ведаю, ці можна да тэмы падысці шырэй. Прапанова вельмі разнастайная.

Пшэмыслаў Капітула дадае, што на фестывалі прымаюць удзел розныя арганісты-віртуозы з Еўропы, якія гарантуюць вельмі высокі мастацкі ўзровень мерапрыемства:

-Выступіць уся Еўропа, розныя арганныя школы, арганісты з разнастайнымі традыцыямі. Яны вучыліся ў розных месцах, таму багаж іх ведаў багаты. Частка з іх вельмі адукаваная, частка – гэта вялікія таленты, якія перамагалі ў конкурсах. Гэта людзі з гэтак званай арганнай сцэны, якія пастаянна ездзяць па свеце, даюць канцэрты. Усе яны будуць у нядзелю ў варшаўскай архікатэдры.

Серыю фестывальных канцэртаў адкрыла ўкраінка Святлана Позднішэва.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры