Беларуская Служба

Запрашаем у Музей нафтавай і газавай прамысловасці (ФОТА)

15.07.2022 11:02
У XIX стагоддзі ў малым гарадку Бубрка на поўдні Польшчы вырашалася гісторыя свету.
Аўдыё
  • Музей нафтавай і газавай прамысловасці
Музей нафтавай і газавай прамысловасці імя Ігнацыя Лукасевіча ў Бубрцы Autorstwa Przykuta - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=56167751

Сёння я запрашаю ў малы гарадок Бубрка (Bóbrka) на Падкарпацці, які стаў вядомы ў XIX стагоддзі як месца, дзе была створаная першая ў свеце нафтавая кампанія. У прыватнасці, я запрашаю ў Музей нафтавай і газавай прамысловасці імя Ігнацыя Лукасевіча. Гэтая незвычайная музейная ўстанова размяшчаецца ў самай старой і дагэтуль дзеючай нафтавай шахце ў свеце.

Прыродныя разлівы нафты фіксаваліся ў лясах ля Бубркі здавён, але толькі ў 1854 годзе тут была створана найстарэйшая нафтавая шахта і пачалася прамысловая эксплуатацыя сыравіны.

Піянерамі нафтавай прамысловасці і заснавальнікамі шахты ў Бубрцы былі: фармацэўт Ігнацы Лукасевіч(Ignacy Łukasiewicz), землеўладальнік і ініцыятар стварэння шахы Тытус Тшацескі(Tytus Trzecieski) і ўладальнік вёскі Бубрка – Караль Клобаса-Зрэнцкі(Karol Klobassa-Zrencki).

Нягледзячы на тое, што зараз шахта з’яўляецца музейнай установай, то «чорнае золата» здабываюць тут па сённяшні дзень. Тым не менш, дзякуючы сучасным мультымедыйным прыладам, музейная экспазіцыя дазваляе нам перанесціся ў тыя часы, калі тут працаваў Ігнацы Лукасевіч.

Ігнацы Лукасевіч (1822-1882) Ігнацы Лукасевіч (1822-1882)/ Autorstwa Andrzej Grabowski (1833-1886) - przeniesiony z https:\/\/en.wikipedia.org/wiki/Image:Ignacy_Lukasiewicz.jpg, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=296855

Ігнацы Лукасевіч (1822-1882) – заснавальнік польскай і сусветнай нафтавай прамысловасці, гэта таксама вынаходнік газавай лямпы. Вучоны і піянер з Падкарпацця быў патрыётам, грамадскім дзеячам, фармацэўтам і мецэнатам. Асабіста займаўся рэкламай нафтапрадуктаў, прымаючы ўдзел у рэспубліканскіх і міжнародных выставах.

Прамысловую дзейнасць Лукасевіч спалучаў з грамадскай. Ён фінансава падтрымліваў нацыянальна-вызваленчыя рухі і стварэнне судоў і шпіталяў, будаваў школы, цэрквы, дарогі і масты. Узначальваў Нацыянальнае нафтавае таварыства.

Ён заснаваў Школу карункі для дзяўчат у Харкоўцы, якую вяла яго жонка Ганарата Лукасевіч. За дабрачынную дзейнасць папа рымскі Пій IX у 1873 годзе ўзнагародзіў Лукасевіча тытулам Папскага камергера і ордэнам святога Рыгора. Пра ўсё гэта можна таксама даведацца ў музеі ў Бубрцы.

Музей нафтавай і газавай прамысловасці быў заснаваны ў 1961 годзе. Ён ахоплівае найстарэйшую частку шахты, плошчай у 20 гектараў, на якой размешчаныя больш за 50, адкрытых для наведвання аб'ектаў.

Тут мы можам убачыць калекцыі прыладаў, дакументаў і прадметаў, звязаных з распрацоўкай сырой нафты і прыроднага газу, у тым ліку арыгінальныя прылады і прыстасаванні для бурэння калодзежаў і свідравін, а таксама сырую нафту. Дэталёвыя макеты адлюстроўваюць гісторыю нараджэння польскай нафтавай прамысловасці і першых горных работ.

Аднак найбольш каштоўнымі экспанатамі з’яўляюцца прадметы часоў Лукасевіча, які, яшчэ пры жыцці, сам пачаў ствараць на месцы шахты музей нафтавай прамысловасці. Між іншым, ён асабіста пазначыў гэтае месца для нашчадкаў, усталяваўшы ў 1872 годзе мемарыяльны абеліск з надпісам: «У мэтах захавання памяці аб нафтавай шахце ў Бубрцы, у 1854 годзе – Ігнацы Лукасевіч».

Cвідравінa ХІХ стагоддзя - «Франэк» Cвідравінa ХІХ стагоддзя - «Франэк» Autorstwa Leszek39 - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=16545828

У музеі захаваліся дзве арыгінальныя нафтавыя свідравіны ХІХ стагоддзя: «Франэк» і «Яніна».
Каштоўнымі абʼектамі музея зʼяўляюцца: драўляная механічная майстэрня з 1864 года і драўляная шахтная кузня 1856 года, абсталяваная старымі кавальскімі прыладамі і дзвюма цаглянымі печкамі са скуранымі мяхамі з 1890-1895 гадоў.

На адмысловай выставе турысты могуць пазнаёміцца з гісторыяй нафтаперапрацоўчай прамысловасці, у тым ліку спосабамі размеркавання нафту. Тут паказаныя, між іншым, расходамеры, заправачныя калонкі з 1934 года.
Адным з цікавейшых аб’ектаў у музеі з’яўляецца Дом Лукасевіча з 1865 года з аптэчнай выставай. У невялікім будынку сабраныя шматлікія экспанаты, у тым ліку, захапляльны інтэр’ер аптэкі з ХІХ стагоддзя з арыгінальным аптэчным посудам і аптэчная лабараторыя.

Mемарыяльны абеліск.  Autorstwa Honza Groh (Jagro) - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=17809038 Mемарыяльны абеліск. Autorstwa Honza Groh (Jagro) - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=17809038

Выставу суправаджае мультымедыйны спектакль, галоўным героем якога зʼяўляецца сам Ігнацы Лукасевіч. Лектар расказвае пра гісторыю адкрыцця нафты і стварэння нафтавай шахты ў Бубрцы.

У будынку знаходзіцца таксама багатая калекцыя газавых лямпаў, фатаграфій і геалагічная экспазіцыя.
Турысты могуць паглядзець кабінет з партрэтамі Ігнацыя Лукасевіча і яго жонкі – Ганараты, а таксама цікавую калекцыю мэблі з разбуранай сядзібы Лукасевічаў у Харкоўцы (Chorkówka).

Музей нафтавай і газавай прамысловасці імя Ігнацыя Лукасевіча ў Бубрцы можна наведваць, як індывідуальна, так і з экскурсаводам. Для турыстаў падрыхтавана некалькі надзвычай цікавых турыстычных маршрутаў рознай працягласці, якія даюць магчымасць выбраць лепшы спосаб пазнаёміцца з найстарэйшай у свеце нафтавай шахтай і вытокамі нафтавай прамысловасці.

Анна Задрожна




Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу