Навуковыя семінары, паказы і гістарычныя рэканструкцыі яшчэ толькі да бліжэйшай нядзелі можна паглядзець у Кшэмёнках у Свентакшыскім ваяводстве. Мерапрыемствы суправаджаць 100-ю гадавіну адкрыцця тамтэйшых неалітычных шахтаў крэменю.
На тэрыторыі Археалагічнага музея і запаведніка «Кшэмёнкі» праходзяць прэзентацыі і майстар-класы, звязаныя з каменным векам і раннім бронзавым векам, а таксама лабараторыі і папулярнанавуковыя паказы. Між іншым, такім чынам установа святкуе 100 гадоў з дня свайго адкрыцця.
У прыватнасці 19 ліпеня 1922 года геолаг Ян Самсановіч у ходзе палявых даследаванняў ля Астроўца Свентакшыскага выявіў на тэрыторыі вёсках Кшэмёнкі і Магоні першыя лейкападобныя паглыбленні, якія аказаліся рэшткамі ствалоў дагістарычных шахтаў крэменю.
Самсановіч спусціўся ў некалькі такіх паглыбленняў, дзе знайшоў прылады былых шахцёраў. Пра сваю знаходку ён паведаміў археолагу Стэфану Крукоўскаму, які займаўся даследаваннем дагістарычнай здабычы карысных выкапняў. Крукоўскі працягваў археалагічныя работы на месцы і папулярызаваў тэму, звязаную з Кшэмёнкамі – падкрэсліваў важнасць адкрыцця дагістарычнага шахтнага комплексу праз публікацыі ў папулярных часопісах.
Пачынаючы з першых раскопак, праведзеных у Кшамёнках у 1925 годзе, гэтае месца стала аб'ектам даследаванняў некалькіх пакаленняў польскіх археолагаў. У 1929-1932 гадах дзякуючы намаганням Стэфана Крукоўскага, Мечыслава Радвана і Рамана Якімовіча была выкуплена значная частка эксплуатацыйных радовішчаў крамянёвых руднікоў, што стала ядром будучага запаведніка.
Неалітычны тунэль у шахце Кшэмёнкі. Autorstwa Pe pawel - Praca własna, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=5585468
«Кшэмёнкі» – гэта важнае месца для гісторыі польскай археалогіі. Нагадваем, гэта адзіны археалагічны аб’ект у Польшчы, які быў унесены (ў 2019 годзе) ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Група неалітычных шахтаў паласатага крэменю зʼяўляецца археалагічным помнікам асаблівай важнасці. «Кшэмёнкі» і звязаныя з імі абʼекты – неалітычнае паселішча шахцёраў у Цьмелёве, а таксама шахты «Баравіна» і «Карыцізна» ўтвараюць «Кшэмянкоўскі рэгіён дагістарычнай здабычы паласатага крэменю».
У Кшэмёнках знаходзіцца найбуйнейшы ў свеце комплекс дагістарычных шахатаў, у якіх здабывалі крэмень. Шахты былі створаны ў неаліце і раннім бронзавым веку, то бок каля 5 тысяч гадоў таму. Вынікам праводжанай там гарняцкай дзейнасці з’яўляецца гэтак званае «гарняцкае поле» плошчай у амаль 80 гектараў, на якім знаходзіцца каля 4 тысяч шахтаў. Тут можна прасачыць усе спосабы здабычы крэменю: ад самых простых шурфаў, да вялікіх, складаных шахт, глыбіня якіх дасягае 10 метраў.
Крэмень здабывалі з радовішча каменнымі кіркамі або прыладамі, выкананымі з пантаў. Здабыты крэмень выносілі на паверхню ў кошыках або мяшках, дзе яго апрацоўвалі. Са шліфаваныя крэменю вырабляліся ў асноўным сякеры, якія распаўсюджваліся ў радыусе 660 кіламетраў ад шахты.
Зараз «Кшэмёнкі» – гэта адзін з самых вялікіх і найлепш захаваных аб’ектаў такога тыпу ў свеце. Нягледзячы на тысячагоддзі, падземныя калідоры захаваліся да нашага часу ў амаль нязменным стане.
Турысты могуць палюбавацца імі, шпацыруючы па ўнікальным падземным маршруце, даўжыня якога складае амаль 500 метраў, а глыбіня дасягае 11,5 метра. Гэта дазваляе ўбачыць як добра захаваныя выпрацоўкі дагістарычных паласатых крэмніевых шахтаў, так і геалогію рэгіёну. Падземны турыстычны маршрут у Кшэмёнках – адзіны ў свеце абʼект такога тыпу, адкрыты для шырокай аўдыторыі.
Паласаты крэмень на сцяне шахты Кшэмёнкі. Autorstwa Pe pawel - Praca własna, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=5585413
Уся турыстычная траса на гарняцкім полі і музеі складае каля 1,5 кіламетра. Варта паглядзець музейныя выставы, рэканструяваныя неалітычныя пабудовы, паселішча дагістарычных шахцёраў і мегалітычную грабніцу.
Мультымедыйная выстава «Уладары крэменю» прадстаўляе функцыянаванне неалітычных шахт і час, у які жылі і працавалі іх стваральнікі. Адукацыйная прапанова музея ўключае ўрокі і майстар-класы па прыродзе і археалогіі.
Музей зʼяўляецца таксама арганізатарам Сустрэч з каменным векам – штогадовай, навукова-асветніцкай падзеі.
На тэрыторыі Археалагічнага музея і запаведніка «Кшэмёнкі» знаходзіцца таксама запаведнік «Кшэмёнкі Апатоўскія». Тут можна пабачыць ажно 39 відаў рэдкіх і ахоўных раслін. Гэтая тэрыторыя таксама зʼяўляецца прытулкам для многіх відаў жывёлы.
Паласаты крэмень. Autorstwa Ra'ike (see also: de:Benutzer:Ra'ike) - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=5922040
Юбілей 100-годдзя адкрыцця шахтаў у Кшэмёнках суправаджаюць выставы пад адкрытым небам, а таксама лекцыі прысвечаныя, між іншым, антрапалогіі. Падчас гістарычных рэканструкцыі можна даведацца, між іншым, як атрымлівалася соль, якое значэнне яна мела для тагачасных людзей. Можна таксама набыць памятную манету, выпушчаную з нагоды юбілею шахтаў Нацыянальным банкам Польшчы.
аз