Беларуская Служба

На працягу жніўня ў Варшаве праходзіць фестываль WarszeMuzik

12.08.2022 15:21
У яго рамках можна пачуць музыку польскіх кампазітараў габрэйскага паходжання, яе выконваюць ужывую ў дварах варшаўскіх камяніц.
.
.warszemuzik.org

На працягу жніўня ў суботу і нядзелю пасля абеду будзе гучаць музыка мецэната Мечыслава Вайнберга і іншых польскіх кампазітараў габрэйскага паходжання, у тым ліку Ігнацыя Фрыдмана, Аляксандра Тансмана, Анджэя Чайкоўскага і Уладзіслава Шпільмана. Прагучаць таксама творы вялікіх кампазітараў, такіх як Людвіг ван Бетховен, Морыс Равель, Франц Шуберт і Густаў Малер.

Сёлетнія канцэрты адбудуцца ў двары камяніцы на вуліцы Хлоднай, 20. Гэта важнае месца для гісторыі варшаўскіх габрэяў.

У рамках фестывалю таксама праходзяць гістарычныя прагулкі па Варшаве. «Асаблівыя прагулкі, таму што мы будзем наведваць Варшаву па слядах Мечыслава Вайндберга. Сталіцу мы ўспомнім з юнацтва кампазітара», – кажа каардынатар фестывалю Радаслаў Войцік.

Уваход на ўсе мерапрыемствы фестывалю вольны. Падрабязнасці і праграма – на сайце warszemuzik.org.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры

У Познані адбудзецца прэм’ера мюзікла пра Ірэну Сэндлер

11.08.2022 15:19
Гісторыя Ірэны Сэндлер, праведніка народаў свету, стала натхненнем для стварэння музычнай драмы для аўтараў і прадзюсараў з Польшчы і ЗША.