Сёння запрашаем у Музей Віграў ім. Альфрэда Літынскага ў Старым Фальварку, у 13 кіламетрах ад горада Сувалкі. Музей знаходзіцца на беразе возера Вігры ў адноўленым будынку былой Гідрабіялагічнай станцыі, дзе ў 1927–1939 гадах працаваў піянер польскай лімналогіі Альфрэд Літыньскі.
Музей Віграў у Старым Фальварку/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
Гідрабіялагічная станцыя ў Віграх, якая стала адным з найбольш вядомых нацыянальных і міжнародных даследчых цэнтраў, пачала працаваць у 1920 годзе. Ініцыятарам ейнага заснавання быў Варшаўскі інстытут эксперыментальнай біялогіі. Першапачаткова яна размяшчаўся ў драўляным, сёння неіснуючым будынку на месцы лесапільні ў Плацічне (Płociczno). Станцыю арганізаваў доктар Альфрэд Літыньскі, які прыехаў у Вігры ў ліпені 1920 года.
Музей Віграў у Старым Фальварку/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
Праца нешматлікіх супрацоўнікаў станцыі была вельмі эфектыўнай. Да 1925 года былі апублікаваныя 28 артыкулаў, прысвечаных водам возера Вігры. Дзякуючы абмену ведамі з іншымі навуковымі ўстановамі ў Польшчы і Еўропе, фонды бібліятэкі станцыі хутка пашырацца, а сама станцыя стала вядомай на міжнародным форуме. Ужо праз дзесяць гадоў пасля заснавання гэтай установы возера Вігры было адным з лепш даследаваных азёр у свеце.
Музей Віграў у Старым Фальварку/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
Сам Ліцінскі карыстаўся вялікім навуковым аўтарытэтам, як у Польшчы, так і свеце. Яму ўдалося атрымаць частку ліквідаванага маёнтку Стары Фальварак на беразе возера Вігры, дзе пачалося будаўніцтва новай станцыі. Будаўнічыя работы працягваліся да канца 1927 года, а пасля іх завяршэння ўмовы працы лімнолагаў значна палепшыліся, што прывяло да росквіту іх навуковай дзейнасці.
Музей Віграў у Старым Фальварку /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
Станцыя гасціла шматлікіх навукоўцаў з Польшчы і замежжа. За час сваёй дзейнасці ў друку выйшла каля 300 навуковых работ, датычных возера. Гэтыя публікацыі адлюстроўваюць надзвычай шырокі спектр даследаванняў. Важнымі навуковымі дасягненнямі супрацоўнікаў станцыі сталі працы ў галіне агульнай экалогіі, у прыватнасці па сінтэзе функцыянавання водных экасістэм, а таксама па фізіка-хімічнай і біялагічнай класіфікацыі вод. Станцыя выконвала вельмі важную асветніцкую ролю, была пляцоўкай для абмену досведам і фарміравання сучаснай навуковай думкі.
Музей Віграў у Старым Фальварку /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
Праца станцыі была перапыненая з пачаткам Другой сусветнай вайны. Пасля ўсталявання нямецкіх акупацыйных уладаў, навуковая дзейнасць на станцыі была забаронена, а ўсё абсталяванне вывезенае ў Гіжыцка. Станцыя на нейкі час стала сядзібай нямецкай адміністрацыі, а пазней таксама вайсковым домам адпачынку.
Музей Віграў у Старым Фальварку/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
Пасля вайны працягваліся шматгадовыя намаганні Вігерскага нацыянальнага парку па вяртанні будынку і яго рамонце. Афіцыйнае адкрыццё музея адбылося ў 2009 годзе.
У цяперашні час Музей Віграў з'яўляецца адкрытым абʼектам Вігерскага нацыянальнага парку. На працягу ўсяго года ён выконвае выставачныя, адукацыйныя і турыстычныя функцыі. Музей Віграў – адна з найвялікшых славутасцей Сувальшчыны.
Музей Віграў у Старым Фальварку /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
Наведванне ўстановы мы пачынаем з выставы, прысвечанай дзейнасці Гідрабіялагічнай станцыі да пачатку Другой сусветнай вайны. Можам паглядзець, між іншым, навуковыя публікацыі, якія змяшчаюць вынікі даследаванняў супрацоўнікаў станцыі, у тым ліку яе заснавальніка і кіраўніка доктара Альфрэда Літыньскага.
Музей Віграў у Старым Фальварку /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
Паглядзеўшы гэтую частку экспазіцыі накіроўваемся ў былое памяшканне лабараторыі, якую ў часы працы станцыі называлі «віварыем». Калідор, які праходзіць побач, вядзе нас у глыб ледавіка. Менавіта дзякуючы ледавікам узнікла, між іншым, возера Вігры і багаты мясцовы ландшафт.
Бівень маманта - Музей Віграў у Старым Фальварку/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
Затым мы наведваем лагер паляўнічых на паўночных аленяў, якія зʼявіліся тут 12 тысяч гадоў таму. Астатняя частка выставы прысвечана глыбіні возера Вігры. У наступным памяшканні, цэнтральную частку якога займае «батыскаф», можам паназіраць, як за жыццём, як на паверхні возера, так і ў халоднай глыбіні.
Музей Віграў у Старым Фальварку/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
Пасля залаў, прысвечаных падводнай прыродзе Віграў, мы выходзім на першы паверх, дзе знаёмімся з светам на берагах возера. Тут пабачым шырокую панараму возера, паслухаем галасы птушак. На выставе мы таксама пазнаёмімся з дзейнасцю чалавека на Віграх.
Музей Віграў у Старым Фальварку/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
Частка музея прызначана для часовых выставаў. Напрыклад, выставы пад назвай: «Мёртвы лес, поўны жыцця».
Музей Віграў у Старым Фальварку /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
Музей Віграў ім. Альфрэда Літынскага ў Старым Фальварку працуе кожны дзень з 9.00 да 15.00. Апошні ўваход на выставы за 30 хвілін да закрыцця ўстановы. Наведванне музея, гэта выдатны ўступ да экскурсій па Вігерскім нацыянальным парку.
Анна Задрожна