Беларуская Служба

Унікальныя манеты польскіх каралёў выстаўленыя ў Нацыянальным музеі ў Варшаве

14.09.2022 09:19
Выстава паказвае гісторыю нумізматычных калекцый польскіх і старажытных манет.
Аўдыё
  • Унікальныя манеты польскіх каралёў выстаўленыя ў Нацыянальным музеі ў Варшаве
   . 100         .
Выстава «Разважныя і рамантычныя. 100 гадоў кабінету манет і медалёў Нацыянальнага музея ў Варшаве». PAP/Albert Zawada

У Нацыянальным музеі ў Варшаве адкрываецца выстава «Разважныя і рамантычныя. 100 гадоў кабінету манет і медалёў Нацыянальнага музею ў Варшаве». Выстава паказвае гісторыю нумізматычных калекцый польскіх і старажытных манет, перададзеных у 1920-я гады графам Казімежам Сабаньскім і доктарам Уладзіславам Семерам-Семяноўскім.

Як адзначыў куратар выставы Анджэй Раманоўскі, калекцыя Казімежа Сабаньскага ўнікальная ў сусветным маштабе, не паказаная публіцы і лічыцца страчанай пасля вайны:

-Захаванае золата – гістарычна вельмi каштоўнае. Сярод гэтых манет – манета ў чатыры дукаты Яна ІІІ Сабескага, якая з'яўляецца абсалютна ўнікальная. Унікатам зʼяўляецца талер Яна Казімежа з 1661 году, гэта адзіны экзэмпляр. Знойдзецца яшчэ дзве-тры манеты з гэтай калекцыі, якія захаваліся ў адным экзэмпляры.

Марцін Марціняк з Нацыянальнага музею запрашае на серыю адукацыйных мерапрыемстваў, якія суправаджаюць выставу:

-Ёсць лекцыі для школаў, варштаты для бацькоў з дзецьмі. Будуць лекцыі па чацвяргах, прысвечаныя выставе. Першыя два ў кастрычніку будуць прысвечаныя донарам калекцыі, якія зʼяўляюцца галоўнымі героямі выставы. Таксама падрыхтаваныя нядзельныя экскурсіі па выставе і варштаты для настаўнікаў.

Экспазіцыя суправаджаецца фотаздымкамі і памятнымі рэчамі калекцыянераў. Выстава адкрылася падчас Міжнароднага нумізматычнага кангрэсу, які праходзіць у Варшаве.
Выставу можна наведаць да 11 снежня.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры