У выбраных музеях размешчаныя таблічкі, якія нагадваюць аб ваенных стратах палякаў у галіне культуры. Міністэрства нагадвае, што ў выніку Другой сусветнай вайны з польскіх дзяржаўных, прыватных і касцельных калекцый знікла некалькі сотняў тысяч твораў мастацтва і культурных каштоўнасцяў. Некаторыя з іх беззваротна страчаны, знішчаны ў выніку ваенных дзеянняў. Астатнія сталі ахвярамі сістэматычнага рабавання, якое ажыццяўлялася як спецыялізаванымі групамі, якія дзейнічалі ў шэрагах нямецкай акупацыйнай арміі і Чырвонай Арміі, так і простымі салдатамі або звычайнымі зладзеямі.
Намеснік міністра культуры Яраслаў Сэлін гаворыць, што кампанія «Пустыя рамкі» мае на мэце паказаць маштаб стратаў Польшчы ў вайне. Ён адзначыў, што страты ў рухомых культурных каштоўнасцяў, якія панесла Польшча, ацэньваюцца больш чым на 516 тысяч.
-Падлічана, што з польскіх калекцый знікла каля паўмільёна аб'ектаў. Усіх – публічных, касцельных, прыватных. Мы стараемся іх вяртаць, гэта вельмі карпатлівая праца. Гэты цяжкі высілак польскай дзяржавы паказаны, між іншым, у такіх акцыях. У 12 музеях вісяць пустыя рамкі, а каля іх апісанне карціны, якую мы шукаем. Яна павіннна калісці вярнуцца ў Польшчу, але мы надалей яе шукаем.
Мэтай акцыі зʼяўляецца не толькі выяўленне і пошук твораў, месцы якіх на сценах польскіх музеяў, але таксама папулярызацыя тэмы ваенных стратаў у галіне культуры.
ав