Беларуская Служба

«Сухары» – адукацыйная сцежка ў Вігерскім нацыянальным парку (ФОТА)

23.09.2022 10:31
Сухары – гэта дыстрафічныя вадаёмы на Сувальшчыне, якія з першага погляду адрозніваюцца ад традыцыйных азёраў.
Аўдыё
  • «Сухары» – адукацыйная сцежка ў Вігерскім нацыянальным парку
Прыродная сцежка «Сухары» Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Прыродная сцежка «Сухары» праходзіць каля вёскі Кжыве (Krzywe), якая знаходзіцца на трасе Сувалкі – Сейны, на паўночным усходзе Польшчы. Каля ўваходу на сцежку размяшчаецца сядзіба дырэкцыі Вігерскага нацыянальнага парку і невялікая выстава, на якой можна пазнаёміцца з відамі жывёлы, якія сустракаюцца ў парку – насякомымі, рыбай, птушкамі і млекакормячымі.

Прыродная сцежка «Сухары»/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Прыродная сцежка «Сухары»/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Мапы, брашуры, кнігі і іншыя публікацыі можна купіць, як у сядзібе Вігерскага нацыянальнага парку і ў шапіку на стаянцы побач. Там таксама можна купіць абавязковыя білеты ў Вігерскі нацыянальны парк.

Прыродная сцежка «Сухары»/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Прыродная сцежка «Сухары»/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Прыкладна за 150 метраў ад сядзібы дырэкцыі парку, у былым гаспадарчым будынку мясцовага лясніцтва знаходзіцца этнаграфічная выстава, на якой сабраныя розныя прадметы, у т.л. мэбля, бытавая тэхніка, інструменты, прылады працы і іншыя прадметы, якія раней выкарыстоўваліся ў сельскай гаспадарцы на Сувальшчыне.

Прыродная сцежка «Сухары» / Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Прыродная сцежка «Сухары» / Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

За некалькі сотняў метраў ад сядзібы парку ў бок вёскі Малая Гута (Mała Huta), сцежка «Сухары» зварочвае з галоўнай дарогі направа і далей вядзе лясной дарожкай. Пасля некалькіх дзясяткаў метраў мы можам убачыць першае лясное возера – Сухар ІІ. Гэта невялікае, але адносна глыбокае возера. Яго плошча складае 2,6 гектара, а глыбіня сягае 9,5 метра.Яно з усіх бакоў акружанае лесам.

Прыродная сцежка «Сухары» / Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Прыродная сцежка «Сухары» / Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Колер вады ў гэтым вадаёме здаецца надзвычай цёмным, амаль чорным – ён адрозніваецца ад колеру вады іншых, вядомых нам азёрах. Прычынай такога колеру вады з'яўляецца высокая канцэнтрацыя гумінавых кіслот. Арганічныя рэчывы, якія назапашваюцца ў вадзе, прычыняюцца да таго, што азёры дыстрафічнага тыпу характарызуюцца нізкай урадлівасцю і прадукцыйнасцю. На Сувальшчыне іх называюць «сухары». У Вігерскім нацыянальным парку іх 17, з якіх большасць – у лясах на поўнач і ўсход ад возера Вігры.

«Сухары» – адукацыйная сцежка ў Вігерскім нацыянальным парку/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ «Сухары» – адукацыйная сцежка ў Вігерскім нацыянальным парку/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У кіслых водах «сухароў» растуць і жывуць групы раслін і жывёлы, найбольш прыстасаваныя да такіх умоў, або якія праяўляюць высокі адаптацыйны патэнцыял. Напрыклад, тарфяна-балотная расліннасць, якая ўтварае «коўдру» – раслінны покрыў над узроўнем вады. Такім чынам традыцыйнае возера паступова знікае, а на яго месцы развіваецца балота, якое засяляе тыповая расліннасць.

«Сухары» – адукацыйная сцежка ў Вігерскім нацыянальным парку/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ «Сухары» – адукацыйная сцежка ў Вігерскім нацыянальным парку/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Працэс зарастання дыстрафічных азёр ідзе павольна, але за апошнія некалькі тысяч гадоў многія вадаёмы такога тыпу цалкам зніклі на тэрыторыі Вігерскага нацыянальнага парку. Іх рэшткі – гэта фрагменты вільготных, балотных лясоў, якія зарастаюць магутныя пласты торфу.

«Сухары» – адукацыйная сцежка ў Вігерскім нацыянальным парку/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ «Сухары» – адукацыйная сцежка ў Вігерскім нацыянальным парку/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У ваколіцах Сухара ІІ варта паслухаць сям’ю крумкачоў, якія гняздуюцца там ужо некалькі гадоў. Увесну гэтае возера часта наведваюць розныя віды вадаплаўных птушак. Адукацыйная дарожка «Сухары» ідзе то ўверх, то ўніз. Такі рэльеф характэрны для паўночнай тэрыторыі Вігерскага нацыянальнага парку. Ён звязаны з дзейнасцю ледніка. Дарэчы, у парку сустракаецца большасць пасляледавіковых формаў.

«Сухары» – адукацыйная сцежка ў Вігерскім нацыянальным парку/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ «Сухары» – адукацыйная сцежка ў Вігерскім нацыянальным парку/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Далей сцежка вядзе нас да Сухара ІІІ. Гэта невялікае возера з максімальнай глыбінёй каля 4 метраў, якое цесным кальцом атачае тарфянік. На супрацьлеглым беразе возера можна ўбачыць бабровую хатку.

«Сухары» – адукацыйная сцежка ў Вігерскім нацыянальным парку/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ «Сухары» – адукацыйная сцежка ў Вігерскім нацыянальным парку/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Варта дадаць, што нельга спускацца з драўляных масткоў. Усе віды раслін, якія сустракаюцца тут, надзвычай адчувальныя да вытоптвання, а некаторым нават пагражае знікненне. Акрамя таго, можа загразнуць у балоце ці нават патануць. З масткоў можна паглядзець віды насякомаедных раслін, напрыклад, расіцу.

Прыродная сцежка «Сухары»/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Прыродная сцежка «Сухары»/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Далей шлях вядзе нас праз некалькі прыпынкаў, якія паказваюць уздзеянне баброў на навакольнае асяроддзе. Затым па зялёнай турыстычнай сцежцы мы выходзім на дарогу і паварочваем налева ў бок возера Сухар ІV. Лясная дарога выводзіць нас на невялікую паляну з крытым месцам адпачынку і інфармацыйнымі дошкамі. Тут можна спыніцца, пахарчавацца і пазнаёміцца з інфармацыяй пра мясцовыя расліны – дрэвы і кусты. Дарэчы, амаль усе віды дрэў і кустоў, якія сустракаюцца ў Вігерскім нацыянальным парку, можам пабачыць менавіта на адукацыйнай сцежцы «Сухары». За некалькіх дзясятках метраў знаходзіцца яшчэ адно лясное возера – Сухар ІV. На яго беразе, прама ля дарогі, стаіць назіральная вышка, з якой адкрываецца цікавая панарама вадаёма.

Сухар ІV / Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Сухар ІV / Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Паміж Сухаром ІV і Чорным возерам сцежка праходзіць па тэрыторыі добра захаванага дубова-грабавага лесу. Ідучы далей, трапляем на дарогу, якая праходзіць уздоўж усходняга берага Чорнага возера.

Чорнае возера / Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Чорнае возера / Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Чорнае возера, гэта апошні прыпынак нашай адукацыйнай дарожкі. Згаданае возера – гэта ўжо іншы тыпу вадаёма. Ад «Сухароў» яно адрозніваецца ўрадлівасцю, больш канцэнтрацыяй кальцыю ў вадзе і донных адкладах, таму і расліннасць тут зусім іншая – гэта бачна на першы погляд.

Маршрут заканчваецца. Па жоўтай турыстычнай сцежцы вяртаемся ў вёску Кшывэ да аўтамабільнай стаянкі. Па дарозе можам зайсці на пляж і выкупацца ў Чорным возеры.

Чорнае возера/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Чорнае возера/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

На праходжанне адукацыйнай сцежкі «Сухары» – знаёмства з прыродай гэтай часткі парку, інфармацыяй, змешчанай на дошак, пошук слядоў жывёлы і г.д. трэба прызначыць каля 3 гадзін.

Прыродная сцежка «Сухары»/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Прыродная сцежка «Сухары»/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Аўтамабіль можна пакінуць на стаянцы ля сядзібы парка. Сцяжка даступная круглы год і яна выдатна пазначаная. Варта памятаць, што ўваход у Вігерскі нацыянальны парк платны. Квіткі можна набыць у шапіку на стаянцы. Пры нагодзе варта наведаць яшчэ адну адукацыйную сцежку «Лес», размечаную суседстве сядзібы дырэкцыі парку.

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Музей Віграў у Старым Фальварку прапануе падарожжа ў часе і прасторы (ФОТА)

09.09.2022 15:01
У 1927–1939 гадах тут працаваў піянер польскай лімналогіі Альфрэд Літыньскі.

Сейны – чароўнае мястэчка, у якім сучаснасць пераплятаецца з мінулым (ФОТА)

16.09.2022 10:31
Былы «Оксфард Поўначы» – гэта не толькі помнікі архітэктуры і атмасфера памежжа, але таксама зручная адпраўная база для турыстаў.