Беларуская Служба

Найбуйнейшыя польскія музеі перажываюць бум наведвальнасці

12.10.2022 10:34
Сёлета колькасць наведнікаў найбуйнейшых музеяў можа перавысіць 40 мільёнаў.
Анджэй БэтлейPAP/Grzegorz Momot

Падчас канферэнцыі дырэктараў польскіх музеяў у Закапанэ былі прэзентаваныя даследаванні, якія сведчаць, што сёлета колькасць наведнікаў найбуйнейшых музеяў можа перавысіць 40 мільёнаў.

«Гэты вынік параўнальны з 2019 годам – перад выбухам пандэміі каранавіруса. Нацыянальны музей у Варшаве зафіксаваў трохразовы рост наведвальнікаў», – кажа дырэктар установы Лукаш Гавэл:

-Няма музею без наведвальнікаў. Гэта, хіба, стала яшчэ больш зразумелым падчас пандэміі, калі ў музеі нельга было хадзіць. Без публікі музеі могуць быць толькі складамі. Я кажу, што мы павінны цешыцца кожным наведвальнікам, які прыходзіць у музей. Наша адказнасць у тым, каб ён хацеў вярнуцца і карыстацца нашай прапановай.

У рэкордны год Вавель наведала больш за 1,5 мільёна наведвальнікаў, сёлета – паводле ацэнак дырэктара Каралеўскага замку Анджэя Бэтлея – наведвальнасць Вавеля складзе каля 1 мільёна 900 тысяч:

-Мы задаволеныя гэтай колькасцю, але мы таксама задаволеныя тым, што нашыя наведвальнікі памяняліся. Гэта ўжо не толькі замежнікі. Гэта кракавяне, палякі, якія не прыходзяць на Вавель раз у жыцці. Гэта людзі, якія вяртаюцца.

Часцей за ўсё на Вавелі наведвалі адноўленую Каронную скарбніцу і Прадстаўнічыя каралеўскія палаты, дзе, сярод іншага, прадстаўлены знакамітыя габелены. У замку дагэтуль можна ўбачыць «Польскага вершніка» Рэмбранта.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры