29 кастрычніка ў 19.30 у Беластоцкім тэатры лялек выступяць Купалаўцы. У рамках фестывалю Бардаўская восень яны спецыяльна рыхтуюць прэм’еру свайго новага праекту «37-22». Гэта будзе падарожжа ў мінулае паміж 1937 і 2022 гадамі.
Калектыў разам з рэжысёрам эксперыментатарам Андрэем Саўчанкам перанясуць гледачоў у тонкую музыку тагачасных тэкстаў і яе трансфармацыю ў сучаснасць. Назва праекту гаворыць сама за сябе.
Што агульнага паміж гэтымі датамі? У 1930-я гады дыктатура хацела знішчыць беларускую літаратуру, але пакаленні даследчыкаў, паэтаў і чытачоў ратавалі яе імёны ад забыцця. Сёння лёс беларускіх творцаў зноў апынуўся на хісткай глебе. У спектаклі творы сучасных беларускіх пісьменнікаў паўстануць галасамі ХХІ стагоддзя. Што з імі цяпер будзе? На гэтае і іншыя пытанні мастакі прапануюць знайсці адказы разам.
ав
.