Беларуская Служба

4 мільёны кніг атрымалі дзеці ў рамках акцыі «Маленькая кніга – вялікі чалавек»

26.10.2022 16:17
У 2017-2021 гадах на рэалізацыю праграмы былі прызначаныя 55 мільёнаў злотых.
-,
Віцэ-прэм'ер, міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы прафесар Пётр ГліньскіPAP/Radek Pietruszka

З 2017 года ў рамках акцыі «Маленькая кніга – вялікі чалавек» дзеці ў Польшчы атрымалі бясплатна 4 мільёны кніг. «Чытанне дзецям спрыяе іх эмацыянальнаму выхаванню і ўзнікненню адносін», – сказаў віцэ-прэмʼер, міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы прафесар Пётр Гліньскі(Piotr Gliński):

- Акцыя задзейнічана падтрымліваць чытанне кніжак, а таксама нагадаць дзецям і бацькам пра вялікую каштоўнасць, якой чытанне кніжак з’яўляецца. Чытанне таксама спрыяе эмацыянальнаму выхаванню дзяцей і пабудуе адносіны

Гэтак званы «Пакет чытача» атрымае, напрыклад, кожны дашкольнік, які наведае адну з бібліятэк-удзельніц праекта. Акцыя «Маленькая кніга – вялікі чалавек», працягваецца з 2017 года. У ейных рамках кнігі для дзяцей атрымалі, між іншым, радзільні, публічныя бібліятэкі, дзетсадзікі і пачатковыя школы па ўсяе Польшчы. Праект фінансуецца Міністэрствам культуры і нацыянальнай спадчыны. У 2017-2021 гадах на яго рэалізацыю былі выдзеленыя 55 мільёнаў злотых, агулам было перададзена 4 мільёны кніг.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка

У Цэнтры беларускай салідарнасці запрацавала сталая кніжная выстава

25.10.2022 15:00
У самы бліжэйшы час паявіцца магчымасць замовіць беларускія кнігі ў любую кропку Польшчы.