Беларуская Служба

З нагоды Дня Незалежнасці Польскае радыё Шапэн ладзіць Марафон Шапэна

08.11.2022 08:09
Падчас мерапрыемства 84 выканаўцы выканаюць 205 твораў кампазітара.
Аўдыё
  • З нагоды Дня Незалежнасці Польскае радыё Шапэн ладзіць Марафон Шапэна
Maraton Chopinowski
Maraton ChopinowskiPRSA/materiały prasowe

Марафон можна будзе паслухаць на Радыё Шапэна 10 і 11 лістапада.

Дырэктар Польскага радыё Шапэн Марцін Гмыс паведаміў, што музычны маратон будзе спалучаны з расповедам пра жыццё і творчасць кампазітара:

-Гэтая гісторыя будзе расказвацца паміж рознымі опусамі. Адначасова будуць паказвацца мультымедыйныя матэрыялы. Між іншым, фрагменты лістоў Фрыдэрыка Шапэна, якія будзе чытаць Ян Фрыч. Будуць лекцыі, прысвечаныя нактурнам, прафесар Ірэны Панятоўскай. Кожны з удзельнікаў нашага маратону, кожны з выканаўцаў будзе прадстаўлены ў выглядзе двухвіліннай відэавізітоўкі.

Марафон Шапэна пачнецца 10 лістапада ў 16.00 і працягнецца да позняга вечара ў Дзень Незалежнасці. Мерапрыемства мае і дабрачынны характар. На маратоне пачнецца збор сродкаў на набыццё інструментаў для ўкраінскіх музычных школ, якія пацярпелі ў выніку вайн ы.

За падзеяй таксама можна сачыць на старонцы chopinmaraton.pl.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры