Беларуская Служба

Акторы «Цім Тэатру» стварылі містычную атмасферу старых абрадаў наўпрост з Беларусі

11.11.2022 13:57
Беларускі «Цім Тэатр», які перабраўся ў Варшаву, падрыхтаваў новы прэм'ерны спектакль.
Аўдыё
  • Акторы «Цім Тэатру» стварылі містычную атмасферу старых абрадаў наўпрост з Беларусі
.
.фота: «Цім Тэатр»

 «Замова» – спектакль, у якім прагучыць старадаўні, забыты палескі дыялект. З дапамогай мастацкіх сродкаў акторы стварылі містычную атмасферу старых абрадаў наўпрост з Беларусі.

Спектакль заснаваны на архаічных песнях і абрадах Палесся – зямлі на сумежжы Беларусі і Украіны. У сцэнарыі выкарыстаная замова – стары, знікаючы жанр вусна-паэтычнай творчасці Беларусі, якому некалі прыпісваліся магічныя ўласцівасці.

Замова – гэта спроба адрадзіць старую традыцыю і зрабіць яе зразумелай людзям, якія жывуць у лічбавай эпосе, расказвае актор і аўтар ідэі Максім Шышко.

-Замова – гэта старажытны жанр беларускай народнай творчасці. Бабкі-шаптухі выкарыстоўвалі іх падчас загавораў. Быццам бы малітва, але яна бліжэй да паганскай культуры. Гэтая культура вельмі развітая на Палессі. Мы знайшлі арыгінальную, запісаную замову і вырашылі выкарыстаць яе ў спектаклі. Потым ідэя абрасла народнымі песнямі, дабаўляўся тэкст, які таксама адлюстроўвае крыху наш сённяшні стан – стан тугі па Радзіме, па дзяцінстве, дзядулях, бабулях. Праект накіраваны на тое, каб папулярызаваць і паказаць, што беларуская мова, песня, гаворка могуць гучаць сучасна.

Актор Андрэй Новік гаворыць, што замова блізкая ўсім акторам «Цім Тэатру», бо яны – палешукі. Песні падчас спектаклю выконваюць Дарʼя Новікава і Марыя Пятровіч. Неўзабаве песні будуць выдадзеныя асобным альбомам.

Слухайце аўдыё


Гомельскі «Цім Тэатр», які зачынілі ў 2020 годзе, аднавіў працу ў Варшаве

24.09.2022 12:51
Калектыў прымусілі выехаць з Беларусі, даўшы выбар – замежжа ці турма. У гэтыя выходныя ён выступае з атмасферным спектаклем «Верасковы мёд».